Анонс чэрвеньскага нумара!

  1. Студэнцкае жыццё. У “гарачую” пару ўступных іспытаў абітурыентам будзе цікава прачытаць пра студэнцкае жыццё. У матэрыяле Аліны Пасавец “Выпрабаванне сяброўствам, ці што такое “турыстычная сцежка” даведаецеся больш пра гэта мерапрыемства.

  1. Гісторыя поспеху. Не забываемся мы расказваць чытачам і пра рэальныя гісторыі поспеху ў аднайменнай рубрыцы. Так, у шостым нумары, нетыповы на першы погляд матэрыял для падлеткаў – пра кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

  1. Адраджэнне. Працягваем новую рубрыку часопіса – “Адраджэнне”. Героі – лаўрэаты спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацва. У чэрвеньскім нумары аўтар Ангеліна Варатынская знаёміць чытачоў з аргкамітэтам “Рэспубліканскага фестывалю міжнародных культур”.

  1. Культурная хроніка. Тры з паловай тоны ў зубах! І гэта – не мяжа. Асілак Феруз Юсупаў у Белдзяржцырку дэманструе неверагодныя магчымасці чалавечага цела. Падрабязней у матэрыяле “Сілавое шоу”.

  1. Месца. Матэрыял-рэкамендацыя “Рыхтуемся да экзаменаў на свежым паветры”. Інфармацыя лепш засвойваецца на прыродзе, упэўнена аўтар Кацярына Корань. Вашай увазе найлепшыя і найпрыгажэйшыя месцы абласных гарадоў Беларусі, якія можна лічыць какбінетам пад адкрытым небам.

Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках, інфармацыю пра акаўнты вы можаце знайсці на вокладцы часопіса “Бярозка”. Дапамагайце нам ствараць выдатны часопіс для падлеткаў.

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *