Рыхтуемся да экзаменаў на свежым паветры
Апошні званок — гэта не проста завяршэнне навучальнага года, а эмацыйнае, радаснае і адначасова сумнае развітанне з сябрамі і настаўнікамі. Выкладчыкі з ціхім уздыхам адпускаць выхаванцаў ў дарослае жыццё, бацькі ўчарашніх школьнікаў ледзь стрымліваюць слёзы, а што ж самі выпускнікі?
За плячыма ў юнакоў і дзяўчат цэнтралізаваныя экзамены, наперадзе — здача ўступных іспытаў. Перш чым пачаць падрыхтоўку, варта абсталяваць сваё працоўнае месца, каб займацца было зручна і камфортна. Але падрыхтоўка можа праходзіць прадуктыўна не толькі дома! Сабралі для вас топ самых прываблівых месцаў для падрыхтоўкі па-за домам ў вашым горадзе.
Парк Перамогі (Мінск)
Парк Перамогі — адно з самых маляўнічых месцаў Мінска, даўно ўпадабанае жыхарамі і гасцямі беларускай сталіцы. Напрыклад, будучыя мастакі могуць тут падрыхтавацца да творчых іспытаў, праводзячы пленэры. Абітурыентам, якія плануюць здаваць біялогію, варта завітаць на востраў Птушак — месца гнездавання велізарнай колькасці крылатых. Гэты востраў размяшчаецца акурат каля ажыўленага цэнтра парку Перамогі. Аднак застаецца ў надзейнай ізаляцыі ад назойлівай гарадской мітусні.
На тэрыторыі зялёнай зоны жыве больш за тры дзясяткі розных відаў птушак. Каб не парушыць экалагічныя ўмовы, створаныя тут спецыяльна для спакойнага пражывання птушак, высока на дрэвах ўсталявана мноства шпакоўняў самых розных памераў. Дарэчы, многія з іх прызначаюцца не толькі для птушачак, але і для кажаноў і нават вавёрак.
Ад шумных вуліц горада востраў Птушак аддзяляе мост, які ўвечары і ноччу асвятляе эфектная ілюмінацыя. За мостам раскінуліся выдатна абсталяваныя пляжы з парасонамі і ўтульнымі альтанкамі, якія добра падыдуць для падрыхтоўкі да ўступных іспытаў. На тэрыторыі зоны адпачынку таксама размяшчаецца мноства кафэ, дзе можна падсілкавацца або здаволіць смагу ў гарачы летні дзень.
Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў (Віцебск)
Часам, стаміўшыся ад гарадской мітусні і будняў, так хочацца папесціць сябе спакоем. Атрымаць асалоду ад спеваў птушак і, назіраючы, як сонечныя зайчыкі перашэптваюцца з лістотай, акунуцца ў свет ведаў. Запрашаю ў Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў у Віцебску. Скверы тут дыхаюць асаблівай цеплынёй і натхненнем. Лірыкі і фізікі, не губляйце магчымасць паглыбіць веды ў такой дзівоснай атмасферы.
Парк культуры і адпачынку «Дэндрарый» (Брэст)
На тэрыторыі ў восем гектараў размясціўся аддзел аграбіялогіі Цэнтра экалогіі установы адукацыі «БрДУ ім. А. С. Пушкіна», за якім хаваецца сапраўдны цуд: дэндрарый, пладовы сад, гадавальнік, калекцыйны ўчастак дэкаратыўна-кветкавых раслін, размешчаныя на ўчастку, дзе некалі ўзвышаўся памежны форт. Тэрыторыя гэтага імправізаванага парку і цяпер акружана водным ровам, у якім выдатна сябе адчуваюць бабры і чырванакніжныя балотныя чарапахі. Асноўная вартасць гэтага незвычайнага месца — высокая канцэнтрацыя розных прадстаўнікоў фаўны на невялікай тэрыторыі, прычым, якая знаходзіцца ў межах горада.
Гэты востраў прываблівае наведвальнікаў ў любую пару года. Вясною дэндрарый патанае ў квітнеючых дрэвах: міндалях, ружовых яблынях, каштанах. Улетку ж ледзь не кожны дзень тут распускаюцца новыя кветкі. А самае галоўнае — у неабсяжным спакоі так добра думаецца і можна без перашкод падрыхтавацца да экзаменаў.
Працяг чытайце ў №6 за 2023 год.
Кацярына Корань
Выпускніца сярэдняй школы № 162 г. Мінска
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры