«Краiна мiнi». Як убачыць усе славутасцi Беларусi за гадзiну
Лета — час для вандровак i прыгод. Добрае надвор’е так i клiча iсцi або ехаць некуды. Бачыць новае, дакранацца да гiсторыi, крочыць насустрач прыгажосцi. Што можа быць лепш?
Шукаць новыя мястэчкi для падарожжаў можна звычайным чынам — праз iнтэрнэт, — а можна адразу пачаць з прыгод. Напрыклад, наведаць музей «Краiна мiнi». Тут абраць новыя аб’екты для даследаванняў дапамогуць 3D-макеты, вiртуальная рэальнасць i нават мiнi-квэст.
«Краiна мiнi» — гэта прастора ў Мiнску, у якой прадстаўлены макеты архiтэктурных помнiкаў Беларусi. У экспазiцыi музея — больш за два дзясяткi мiнiяцюрных копій славутых беларускiх будынкаў. Некаторыя з iх — шырокавядомыя i занесены ў Спiс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Іншыя — не такiя знакамiтыя, але не менш цiкавыя. Тут можна пабачыць Нясвiжскi i Мiрскi замкі, палац Румянцавых-Паскевiчаў, Вялiкi тэатр Беларусi, Камянецкую вежу i многае iншае.
Усяго ў свеце 33 музеі мініяцюр. Мiнскi адкрыты з 2016 года. Над стварэннем экспанатаў працавалi не толькi 3D-мадэлісты, але і мастакі, і архітэктары, і гісторыкі. Кожны прадмет тут — мастацкi твор.
Макеты сканструяваны з пластыку i зроблены ў адпаведнасці з натуральнымі прапорцыямі рэчаў. Узноўлены не толькi будынкi, але i навакольная прырода. Уздоўж муроў невялiкiх замкаў ходзяць малюсенькія людзi, у азерцах плаваюць мiкраскапiчныя лебедзі, а побач пасвяцца дробненькiя кароўкi.
Розныя макеты зроблены ў розныя моманты iснавання iх правобразаў.
Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў узноўлены ў тым выглядзе, у якім ён быў у XVII стагоддзі. Некалі тут абмяркоўваліся важныя дзяржаўныя пытанні ВКЛ, размяшчаўся архіў і дзяржаўная казна. На жаль, у гады Першай сусветнай вайны комплекс гарэў, і яго так і не аднавілі. Былую веліч можна ўбачыць толькі ў музеі.
У Лiдскiм замку — спаборнiцтвы лучнiкаў. На макеце каля 300 чалавечкаў. Сярэднявечная крэпасць шмат стагоддзяў абараняла горад ад набегаў татараў і тэўтонскіх рыцараў. Тут жыў выгнаны з Залатой Арды хан Тахтамыш, вялі баі паўстанцы Тадэвуша Касцюшкі, святкавалі шлюб 17-гадовая князёўна Сафія Гальшанская i 71-гадовы кароль Польшчы Ягайла. А зараз гараджане сабраліся паглядзець на захапляльнае відовішча. Яно ўжо ў разгары.
Брэсцкая крэпасць узноўлена такой, якой яна была ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Горад над Бугам падвяргаецца нападу войскаў вермахта. Нямецкiя танкi ўжо побач. Гарнізон крэпасці нясе страты. Здаецца, чутны выбухi гармат.

Працяг чытайце ў №6 за 2023 год.
Алена Мурза
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры
