«Сілавое шоу» — неверагодныя магчымасці чалавечага цела
У летні перыяд Беларускі дзяржаўны цырк запрашае гледачоў на прэм’ернае шоу «Неверагодны атракцыён». У праграме «Кола смеласці», «Паветраныя гімнасты ў коле», «Дрэсіраваныя поні», «Акрабатычная сцежка „Вяселле“», «Моташар» і шмат іншых прыгожых, дынамічных і экстрэмальных нумароў.
Асаблівая ўвага гледачоў да «Сілавога шоу» Феруза Юсупава. Дзеці і дарослыя з захапленнем сочаць за трукамі асілка. У эксклюзіўным інтэрв’ю нашаму часопісу Феруз расказаў пра свае трукі, пра стаўленне родных да яго дзейнасці, пра беларускага гледача.
— «Сілавому шоу», між іншым, 20 гадоў, — усміхаючыся, адзначыў субяседнік. — Уяўляеце? Я родам з Ташкента і менавіта там скончыў цыркавы каледж. Першым маім сола на манежы быў нумар «Жанглёр», яшчэ падчас вучобы. Атрымаўшы пасведчанне аб адукацыі, раптам захацеў паспрабаваць сябе ў экстрыме менавіта з сілавым нумарам. Пачаў трэніравацца.

А далей, крок за крокам Феруз усё больш разумеў, што сілавыя трукі, якія так захапляюць публіку, і ёсць яго прызначэнне. Спачатку 16-кілаграмовая гіра, потым — 24-х і г. д. Неўзабаве сфарміраваўся нумар «Сілавое шоу».
— Мне вельмі падабаецца займацца з жалезам, — працягнуў свой аповед Феруз. — Уважліва сачу за калегамі, аналізую іх сілавыя нумары, найлепшыя інтэрпрэтую ў сваім выступленні. Падабаецца ставіць рэкорды і ўражваць публіку. Менавіта пагэтаму «Сілавое шоу» рэгулярна абнаўляецца. З’яўляюцца новыя трукі. Дарэчы, падчас гэтых гастроляў у Мінску маса аўтамабіля, які я цягну зубамі і які пераязджае мяне, стала рэкорднай — амаль тры з паловай тоны.
Асілак Юсупаў упэўнены, што ён з’яўляецца прыкладам і матыватарам для падлеткаў, заахвочвае іх займацца спортам, быць у форме і падтрымліваць сваё здароўе ў выдатным стане.
Працяг чытайце ў №6 за 2023 год
Ганна Савуткіна
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры
