Таямніцы мовы

Мяркую, што кожны беларус, які калісьці вывучаў англійскую мову, засяроджваў увагу на слове «paper». Нічога не нагадвае? Зусім нічога? А што наконт усім знаёмай беларускай «паперы»? Але адкуль з’явілася ў беларускай мове гэта цікавая сувязь са слоўнікам Злучанага Каралеўства? Паспрабую здагадацца.

Можа, адзін з англійскіх герцагаў аднойчы вырашыў завітаць у наш хлебасольны беларускі край, павячэраў, адпачыў, а аддзячыць забыўся. Пакідаючы гасцінных гаспадароў, пачуў: «Папера? Папера!». Тыя яшчэ на кішэню ўсё паказвалі. Але ж іншаземец не зразумеў гаспадароў, так і не пакінуў ім некалькі англійскіх асігнацый.

Тым не менш, так герцагу спадабалася гэта мілагучнае «папера», што ўжо праз тыдзень ў Лондане была мода называць усё, на чым пішуць, і дакументы пасля падпісання — «папера», на англійскі манер — paper. Ці было так?..

  Гістарычны факт

Першымі слова «πάπυρος» пачулі ў грэкаў, якія так называлі выраб для пісьма з папірусу, расліны. Таксама слова «papyrus» ёсць і ў латыні. Цяпер зразумела, чаму ў беларускай, англійскай, а таксама нямецкай і французскай мовах гэта слова мае аднолькавыя карані з мовай Сакрата — грэчаскай мовай, і з мовай, на якой да Найноўшага часу размаўлялі рымляне, — лацінскай.

 Але чаму, напрыклад, у рускай мове, вельмі падобнай да беларускай, замест слова «папера» — «бумага»? Можа, браты з Апенінскага і Балканскага паўастравоў проста не дайшлі да Расіі? Бясспрэчна, не! Інакш як вы растлумачыце прысутнасць рускага слова «папироса»?

 А праўда ў тым, што шмат гадоў таму ў рускай мове таксама былі словы «поперь», «папера», асобныя часткі якіх мелі значэнні «моц», «дапамагаць», «прамова», «сувязь зямнога і нябеснага». Але цяперашняя мова ў разы карацейшая за стараславянскую ці старарускую, таму многія словы ў наш час засталіся ў скарочаным варыянце, а нейкія, напрыклад «папера», і зусім зніклі. Засталася толькі «папироса» капітана далёкага плавання ды папіросная папера для абгортвання падарункаў.

Працяг чытайце ў №6 за 2023 год.

Ганна Стэльмах

9 «В» клас, гімназія №61 г. Мінска

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

 

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

 

74822 — індывідуальны

 

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

748222 — ведамасны

 

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *