Гісторыя поспеху. «Аднойчы я пачаў пісаць для дзяцей…»
Аднойчы мне давялося пабываць на сустрэчы з дзіцячым пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, Беларускага саюза журналістаў Сяргеем Клімковічам. Яго эпатажны вобраз — цыліндр ды кій, ветлівая ўсмешка і нейкая прыродная самаіронія — спрыялі душэўнай гутарцы. Дарэчы, творы Сяргея Клімковіча адрозніваюцца яскравымі, запамінальнымі персанажамі і цікавымі сюжэтамі. Але пра ўсё па парадку.
— Сяргей Уладзіміравіч, я вельмі часта чую ад бацкоў, што ім цяжка зацікавіць дзяцей кнігамі. Асабліва гэта датычыцца школьнікаў. Між тым вашыя кнігі чытаюць. Вы карыстаецеся папулярнасцю. Падзяліцеся сакрэтам такога поспеху.
— Па-першае, ніколі і нічога нельга рабіць, гонячыся пры гэтым за нейкай папулярнасцю. Папулярнасць — паняцце ўмоўнае. Натхненне, азарт да працы, кураж, феерверк цудоўных кніжных прыгод — вось гэта прыцягвае чытача, гэта станоўча «зараджае» чытацкую публіку. Вельмі важна ў любой працы, не толькі ў пісьменніцкай, дарыць станоўчыя эмоцыі, прыцягваць, выклікаць добрую зайздрасць. Нядзіўна, што словы, сітуацыі могуць стаць сапраўднымі мемамі, таму што прывабныя для многіх людзей.
— Сяргей Уладзіміравіч, адкуль да вас прыходзіць натхненне?
— Гэта ўнутранае дзіця, якое жыве ў душы кожнага чалавека да глыбокай старасці, яно ўвесь час патрабуе прыгод. Мы ўсе здольныя на дзяцінства, на нейкае свавольства ў сваім жыцці. А дзеці, калі не ўлічваць іх залежнасць ад бацькоў, гэта вельмі вольныя і непасрэдныя людзі. Скакаць па лужынах? Ды калі ласка! Забрацца на плот або на дрэва? Хіба дарослы, самавіты чалавек можа сабе такое дазволіць? Ніколі! Дзяцінства, непасрэднасць, маленькія парушэнні агульнапрынятых правілаў — усяго гэтага часам так не стае дарослым. Калі я гэта зразумеў, пачалі нараждацца дзіцячыя кнігі. Менавіта з гэтага ўнутранага адчування свабоды пачалося маё натхненне. Свабода! Дарослая літаратура, як ні парадаксальна, перагружана праблемамі. Таму няхай жывуць дзіцячыя кнігі
— Якую назву мае ваша першая кніга для дзяцей? З чаго ўсё пачыналася?
…
Працяг чытайце ў №7 за 2023 год.
Марына Гудкова
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры