«Абсалютна ўсе людзі таленавітыя» — акцёр і рэжысёр Алег Коц пра свой тэатр і творчы шлях

У сучасным свеце тэатральнае мастацтва не перастае быць запатрабаваным. Пра гэта кажуць поўныя тэатральныя залы і вялікая колькасць людзей, якія мараць ўвасобіць у жыццё сваё жаданне — стаць акцёрам. Наколькі складана ажыццявіць мару, у чым асаблівасць «Тэатра на Нямізе» і пра многае іншае мы пагутарылі з заснавальнікам Мінскай драматычнай школы-студыі і «Тэатра на Нямізе» акцёрам і рэжысёрам Алегам Коцам.

— У які момант жыцця вы вырашылі, што хочаце свой тэатр?

— Этапаў было дастаткова шмат, як і падзей, якія сталі ключавымі. Я назаву некалькі з іх. Па-першае, у 2004 годзе я скончыў акцёрскі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і атрымаў дыплом акцёра. На той момант ужо быў акцёрам НАДТ імя Максіма Горкага, але хацеў паспрабаваць сябе ў якасці рэжысёра. Каб быць больш прафесійным, я паступіў на курсы павышэння кваліфікацыі на рэжысуру.  У 2006 годзе мы з калегамі адкрылі прастору пад назвай «Арт-праект» і на працягу чатырох гадоў паказвалі свае спектаклі на розных сцэнічных пляцоўках Мінска.

Затым я трапіў у вялікую акцёрскую брую, і мне прыйшлося адкласці на некаторы час рэжысёрскія амбіцыі, аддаць перавагу працы акцёра. Пасля мяне запрасілі працаваць педагогам  адразу ў дзве школы акцёрскага майстэрства. Гэта быў значны досвед. Я стварыў сваю навучальную праграму і 21 студзеня 2014 года адкрыў Мінскую школу-студыю драматычнага мастацтва. За два гады ў нас з’явілася вялікая колькасць вучняў, якія хацелі практыкаваць акцёрскі навык. Так, другога жніўня 2016 года мы адкрылі «Тэатр на Нямізе». Першай пастаноўкай стала п’еса «Забыць Герастрата!» драматурга Горына. На працягу ўсяго першага тэатральнага сезона мы працавалі над матэрыялам.

— Раскажыце, у чым унікальнасць «Тэатра на Нямізе».

— Тэатр працуе па прынцыпе free donate. Гэта азначае, што любы чалавек можа прыйсці на спектакль абсалютна  , мы адкрытыя для кожнага. Сістэма навучання ў тэатры пабудавана на тым, што нашы вучні аплачваюць гэты працэс. За восем гадоў існавання тэатра было вельмі шмат зроблена для яго паляпшэння.

— Вы прайшлі вялікі шлях ад акцёра да рэжысёра. У якім амплуа вам больш камфортна?

— Ой, я свой шлях акцёра ніколі не закончваў. Рэжысура — мая другая прафесія. У мяне ёсць выдатная якасць — уменне пераключацца. Я спакойна магу падпарадкоўвацца свайму мастацкаму кіраўніку ў тэатры і рэжысёрам, якія маладзейшыя за мяне ці з’яўляюцца маімі падначаленымі ў студыі. Але там, у тэатры імя Максіма Горкага, мы партнёры па сцэне. Што тычыцца пераключэння ад рэжысёра да педагога і кіраўніка — гэта такі цікавы шлях, у ім заўсёды ёсць пазнанне чагосьці новага. Так, гэта часам складаная праца, руцінная, доўгая, але вельмі цікавая!

— Руцінная? Няўжо? Мне здаецца, у вашай працы пастаянна змяняюцца працэсы…

— Часам даводзіцца паўтараць адно і тое ж, і, вядома, ад гэтага можна стаміцца.

— А што вы робіце ў моманты стомы? Што вас трымае, каб не апусціць рукі?

— Задавальненне. Ведаеце, няма нічога больш жудаснага за сумныя, патухлыя вочы артыста на сцэне. Я прапаведую не сумаваць, не тое каб быць заўсёды пазітыўным нават, не… Атрымліваць задавальненне, шчасце — гэта вельмі суб’ектыўная рэч, і важна атрымліваць задавальненне ад сваёй працы.

— Канфуцый успомніўся… Ён казаў: «Абяры сабе працу па душы, і табе не прыйдзецца працаваць ніводнага дня ў сваім жыцці».

— Так, гэта правільна. Я з ім згодны.

— А чым вы асабліва ганарыцеся як педагог?

Працяг чытайце ў №7 за 2023 год.

Ангеліна Варатынская

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы “Бярозкі”:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *