Апошнія нумары літаратурнага часопіса «Масква» прысвяцілі творчасці беларускіх аўтараў
23 жніўня галоўны рэдактар літаратурнага часопіса Уладзіслаў Арцёмаў наведаў выдавецкі дом «Звязда», каб познаёміць яго дырэктара Алеся Карлюкевіча з новымі, сёмым і восьмым, нумарамі «Москвы». Размова на сустрэчы ішла пра працяг супрацоўніцтва літаратараў абедзвюх краін.
Нумары зусім не выпадковыя для беларускага чытача. Сёмы нумар, дзе надрукаваны творы многіх сучасных літаратараў нашай краіны, адкрываецца аповесцю Алеся Бадака «Нелюдзімы» у перакладзе Алега Ждана. А восьмы нумар маскоўскага часопіса пачынаецца з паэтычнай падборкі знакамітага беларускага паэта Казіміра Камейшы «Мая станцыя» у перакладах Міхаіла Кулеша. У гэтым нумары — і апавяданне першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах «Іван Бяда».
Галоўрэд «Москвы» выказаў меркаванне, што «беларускі нумар» часопіса будзе падрыхтаваны і ў наступным, 2024-м, годзе.
— З цікавасцю ў беларускай літаратуры чытаю творы Анатоля Аўруціна, Таццяны Дашкевіч, знаёмы з паэзіяй і прозай іншых беларускіх літаратараў, — заўважыў Уладзіслаў Арцёмаў, — так што, спадзяюся, падрыхтуем яшчэ не адзін сумесны творчы праект.
Расійскі пісьменнік перадаў нумары часопіса «Москва» для бібліятэк краіны, найперш — для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».