Імпульсіўнасць і рызыкоўныя паводзіны падлеткаў: выклікі сучаснага свету
Імпульсіўнасць і прыняцце рызык з’яўляюцца неад’емнымі часткамі падлеткавага ўзросту. У гэты перыяд жыцця маладыя людзі сутыкаюцца з новымі магчымасцямі, выклікамі і спакусамі, што можа прывесці да неабдуманых дзеянняў і рашэнняў. Менавіта таму вывучэнне прыроды імпульсіўных паводзін і прыняцця рызык важна для разумення і падтрымкі падлеткаў у няпросты пераходны перыяд.
Імпульсіўнасць — гэта схільнасць да непрадказальных і неабдуманых дзеянняў, якія здзяйсняюцца без належнага разважання. У падлеткаў яна можа быць асабліва выяўленая, паколькі яны яшчэ толькі вучацца кантраляваць свае эмоцыі і ўчынкі. Падлеткі могуць быць больш схільныя да рызыкі, бо яны імкнуцца адчуваць новыя пачуцці і межы, шукаць сваё месца ў грамадстве і праяўляць сваю незалежнасць у тым яе разуменні, у якім ім дазваляе рабіць гэта іх узрост.
Прыняцце рызык таксама з’яўляецца важным аспектам падлеткавых паводзін. Юнакі і дзяўчаты могуць быць больш схільныя да рызыкоўных дзеянняў, такіх як ужыванне алкаголю ці ўдзел у небяспечных фізічных актыўнасцях. Гэта звязана з іх імкненнем да новых эмоцый, жаданнем прыцягнуць увагу грамадства і адчуць сябе дарослымі. Аднак прыняцце рызык можа мець сур’ёзныя наступствы для здароўя і дабрабыту падлеткаў.
Для развіцця навыкаў самакантролю і прыняцця інфармаваных рашэнняў падлеткам неабходна прадаставіць адпаведную падтрымку і адукацыйныя магчымасці. Важна дапамагчы ім усвядоміць вынікі дзеянняў і навучыць аналізаваць інфармацыю перад прыняццем рашэнняў. Бацькі і педагогі ў гэтым працэсе граюць важную ролю, забяспечваючы падлеткаў правільнай інфармацыяй, падтрымкай і мадэляваннем пажаданых паводзін.
Навык эмацыйнага рэгулявання. Падлеткі павінны навучыцца распазнаваць свае эмоцыі і кіраваць імі, каб пазбегнуць неабдуманых дзеянняў пад уплывам моцных эмацыйных перажыванняў. Гэта можа быць дасягнута праз практыку медытацыі, ёгі ці іншыя тэхнікі расслаблення.
Бяспечнае асяроддзе, дзе яны могуць абмяркоўваць свае эмоцыі, апаскі і пытанні.
Таццяна Працэнка — практыкуючы псіхолаг, гештальт-тэрапеўт:
«Імпульсіўнасць звязана з працай нервовай сістэмы. Гарманальныя змены ў целе вельмі ўплываюць на нервовую сістэму, і працэсы ўзбуджэння мацнейшыя за працэсы тармажэння. Рэфлексія і самааналіз пачуццяў, слоў і дзеянняў недастаткова сфарміраваны. Затое ёсць вялікае жаданне быць заўважанымі і прызнанымі аднагодкамі, а галоўнае, дарослымі, ёсць час і моц на прыгоды. Так падлеткі спрабуюць свае сілы ў гэтым свеце.
Раней падлеткам было дастаткова стаць вялікімі і кіраваць гаспадаркай, каб іх лічылі дарослымі, самастойнымі. Зараз жа рэалізацыя ў соцыуме патрабуе кваліфікацыі, а гэта азначае, што моладзь даўжэй залежыць ад бацькоў і лічыцца несамастойнай.
Яшчэ адной прычынай з’яўляюцца такія асаблівасці, як
…
Працяг чытайце ў №8 за 2023 год.
Лізавета Дзяткоўская
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры