«Рамэа і Джульета». Класічнае каханне на сучаснай сцэне

У стагоддзі новых тэхналогій, калі людзі маюць доступ да розных забаў, тэатр усё роўна застаецца актуальным. Прэм’ерны спектакль у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы «Рамэа і Джульета» чарговым разам упэўніў у сказаным вышэй. 

«Рамэа і Джульета» — гэта адна з самых вядомых класічных п’ес ва ўсім свеце. Сваімі нязменнымі тэмамі кахання, страсці і лёсу яна працягвае натхняць мільёны сэрцаў па ўсім свеце дзейнічаць. І, здавалася б, што можа ўразіць гледача ў новай версіі спектакля? Літаральна ўсё. 

Пачнём з нестандартных рэжысёрскіх рашэнняў. Першае, што здзівіла, гэта беларуская мова. Такі выбар пастаноўкі класічнай п’есы Шэкспіра быў цікавым, незвычайным і нават нечаканым. Яна прыгожа і гарманічна гучала ў кантэксце падзей, дадаючы арыгінальнасці выкананню. З другога боку, чаго дзівіцца: п’еса Уільяма Шэкспіра перакладзена на дзясяткі моў. Чаму ж беларуская павінна быць выключэннем? Па-другое, перанос падзей у савецкі час. На сюжэт гэта асабліва не паўплывала, але вось на дэкарацыі, вядома ж, вельмі. Вялікі стары тэлевізар, шафа, ложак, халадзільнік і іншыя прадметы не толькі стваралі нерэальную атмасферу, але і дазвалялі зірнуць на гісторыю па-новаму.

Працяг чытайце на старонках часопіса №9

Алеся Гусарэвіч

Фота Лізаветы Марчанка

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *