Жыццё і лёс роду Тышкевічаў ва ўрочышчы Вялае

Нямала старажытных сядзіб знаходзіцца на нашай  беларускай зямлі. Яны належалі славутым землякам, славіліся багатымі калекцыямі, чароўнымі садамі.

Вандруючы, заўважыў я сядзібу роду Тышкевічаў ва ўрочышчы Вялае.Туды я адправіўся на ровары ўздоўж Налібоцкай пушчы. Надвор’е, на жаль, было ветранае, але ўсё ж такі хацелася ўбачыць гэтае месца. Праехаўшы 13 кіламетраў ад Івянца, я знайшоў вузенькую сцежку, якая вяла да сядзібы, і накіраваўся па ёй. Раптам я ўбачыў рэшткі велізарнага будынка. Гэта і была сама сядзіба роду Тышкевічаў. Што з ёй здарылася? Якія падзеі ёй давялося перажыць? Пра ўсё па парадку.

          Гісторыя сядзібы пачалася з графа Бенедыкта Тышкевіча. Пабудаваў ён аднапавярховую драўляную сядзібу ў 1840 годзе. Чалавек ён быў рознабаковы. Бенедыкт вельмі любіў падарожнічаць па розных краінах. Ён пабываў у Алжыры, Кітаі, Індыі, Японіі. Але хобі прыйшлося спыніць, бо пачалася руска-турэцкая вайна. Пры Тышкевічы сядзіба была сапраўднай фоталабараторыяй. Тут захоўваліся здымкі, на якіх адлюстроўвалася жыццё вёскі, простых людзей і падарожжы графа. Бенедыкт любіў прыязджаць сюды восенню з сябрамі на паляванне, бо ў гэтым краі было шмат жывёл, асабліва кабаноў і аленяў. Захавалася любоў да роднага краю і ў яго сына. Пры ім сядзіба стала мець другі паверх і вакол яе былі размешчаны гаспадарчыя пабудовы.

Але аднойчы знішчыў сядзібу моцны пажар…

…А што здарылася далей – чытайце на старонках часопіса №10

 

Іван Валуеў

Фота аўтара і з інтэрнэту

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *