«Сустракаюцца на шляху містычныя істоты», або Як прайшоў ХХХ Дзень беларускага пісьменства

У пачатку верасня ў Гарадку Віцебскай вобласці святкавалі ХХХ Дзень беларускага пісьменства. «Бярозка» таксама наведала свята літаратурнага слова.

Выезд з Мінска запланаваны а восьмай гадзіне раніцы. Выязджаем на аўтобусе з калегамі ад Палаца спорту. Ехаць нам прыкладна чатыры гадзіны. Ранішнія промні сонейка крыху дакранаюцца да маіх плеч,  і я паступова засынаю. Расплюшчыў вочы — ужо прыехаў у Гарадок Віцебскай вобласці. Вось такі немудрагелісты тэлепорт. Вывальваюся з аўтобуса соннай хадою і аглядаю наваколле…

Гісторыя Гарадка

Гарадок узнік на месцы старажытнага паселішча на рацэ Гаражанцы. З’яўляецца радзімай Канстанціна Вераніцына, які напісаў сатырычна-гумарыстычную паэму «Тарас на Парнасе». Тут можна пабачыць помнік паэме, прысвечаныя ёй тэматычныя зоны. Гораду споўнілася амаль 900 гадоў. У 1781 у яго з’явіўся ўласны герб з выявай ільва на залатым полі — сімвалам сілы і мужнасці.

Пачатак свята

Спачатку ты крыху разгублены: злева дзіцячыя крыкі захаплення, напрамкі чуецца нейкая прамова вядучага, а справа нічога не чуваць, толькі бачна высокую сцэну.Выбар як у той казцы, толькі тут я не ведаю, дзе каня страчу, а дзе скарб знайду. Дзеці, зразумела, крычалі не проста так. На свята паставілі шмат атракцыёнаў. Бачу, як дзяўчынка гадоў дзесяці спрабуе дастаць рукамі аблокі, але не хапае вышыні батута. Знізу яе падтрымлівае маці. Вось яна — камандная праца. Крыху правей два сябры спрабуюць забрацца па лесвіцы, што круціцца на 360°, і атрымаць прыз. Гэта амаль немагчымае заданне, але дзіцячае «Глядзі, як я магу!» не адоліць ніводная сіла.

Паступова сцежка мяне выводзіць на цэнтральную плошчу горада, дзе адбываецца асноўнае святкаванне літаратурнага фэсту: выставы розных арганізацый, тэматычныя пляцоўкі і творчыя імпрэзы. Сустракаюцца на шляху містычныя істоты: смешная і гарэзлівая Баба Яга, вялікі і страшны Лясун, спрытная і ўважлівая Кікімара. Гэтыя казачныя асобы фатаграфуюцца з любым жадаючым.

А вось што яшчэ адбылося на свяце – чытайце на старонках часопіса №10

 

Міхаіл Мурза

Фота аўтара

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

 

Падпісныя індэксы «Бярозкі»:

 

74822 — індывідуальны

 

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

748222 — ведамасны

 

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *