Анонс кастрычніцкага нумара
У дажджлівую восень усім хочацца не вылазіць з-пад утульнай коўдры, папіваючы гарбатку з кніжкай у руках. Коўдру і гарбатку абірайце самастойна. А пачытаць раім кастрычніцкі нумар «Бярозкі».
🥳Вас чакае вялікае інтэрв’ю з Людмілай Гурыновіч — «Настаўнікам года Рэспублікі Беларусь — 2023». Размаўляем пра вучняў, таямніцы навучання і станаўленне гераіні.
🏙Рэшткі старажытнага гарадзішча, Кляштар дамініканцаў, і Свята-Пакроўская царква — усё гэта ў артыкуле «Гістарычнае падарожжа па Клецку».
👾Нейрасеткі — трэнд гэтага года. Якія з іх дапамогуць вам стварыць візуальны кантэнт — чытайце ў рубрыцы «Штучны інтэлект».
👽Экспедыцыі ў космас, невядомыя планеты, пазаземнае жыццё — усё гэта ёсць у беларускай літаратуры. Падборку беларускай фантастыкі шукайце на старонках кастрычніцкага нумара.
🙈У рубрыцы «Праектар» вас чакае рэцэнзія на мультфільм Хаяа Міядзакі «Хадзячы замак». Новы погляд на анімэшную класіку.
Сачыць за навінамі, анонсамі і розыгрышамі можна не толькі ў друкаванай версіі «Бярозкі», але і ў нашых сацыяльных сетках. Далучайцеся. Давайце разам ствараць выдатны беларускамоўны часопіс для падлеткаў.
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы “Бярозкі”:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры