Людміла Гурыновіч: «Маё жыццё — гісторыя»

У пачатку кастрычніка ўсе настаўнікі нашай краіны адзначылі сваё прафесійнае свята. А некаторыя з іх акрамя шчырых слоў падзякі і добрых пажаданняў прымалі яшчэ і віншаванні з перамогай у конкурсе «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2023», суперфінал якога прайшоў напярэдадні Дня настаўніка. Вядома ж, «Бярозка» не магла абысці ўвагай гэтую падзею, бо ўсе мы працяг сваіх настаўнікаў і менавіта ім мы абавязаны сваімі поспехамі, хай гэта і не заўжды відавочна.

Сённяшні наш субяседнік — пераможца конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2023» у намінацыі «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія», настаўнік гісторыі і грамадазнаўства гімназіі №31 горада Мінска Людміла Міхайлаўна Гурыновіч. Так кажа сама Людміла Міхайлаўна: «Я займаюся гісторыяй ужо 30 гадоў, а жыву ёю — усё жыццё!» Але ж — слова ёй.

— Людміла Міхайлаўна, у першую чаргу віншую вас з перамогай.

— Дзякуй.

— Першае пытанне традыцыйнае: з чаго пачаўся ваш настаўніцкі шлях? І чаму менавіта гісторыя?

— Я ніколі не збіралася быць гісторыкам. Навучыўшыся чытаць у 4-5 гадоў, дабралася да вялікай бацькоўскай бібліятэкі — так гісторыя стала часткай майго жыцця. Ужо ў 8 гадоў я прачытала «Айвенга» Вальтэра Скота, «Як гартавалася сталь» Мікалая Астроўскага. І ведаеце… нешта я нават зразумела. А ў 10 гадоў спрабавала раскапаць скарб Напалеона. На шчасце, усё скончылася добра для майго здароўя.

А калі казаць увогуле, то мне было цікава ўсё, нават геалогія і авіяцыя. Бясконца перачытвала розныя кнігі, цікавілася то адным, то другім: матэматыка, шахматы, бег. Калі мне споўнілася 17, зацікавілася хіміяй, геахіміяй. Паступіла на хімфак БДУ. Калі падавала дакументы, высветлілася, што трэба адразу выбіраць аддзяленне: вытворчае ці педагагічнае. Чаму сказала педагагічнае, не разумею да гэтага часу: ніколі дагэтуль не ўяўляла сябе настаўнікам. Гэта быў нейкі штуршок, інтуіцыя ці проста знак лёсу.

Дарэчы, я вельмі ўдзячна хімічнаму факультэту: там мяне навучылі пазнаваць, думаць, структураваць інфармацыю. А далей — складаны выбар працоўнага месца, пачатак працы і… зноў лёс: у школе не было гісторыка, давялося мне некаторы, як тады здавалася, час выкладаць гісторыю. І ўсё, я зразумела, што гісторыя гэта маё, яна стала часткай жыцця, пра якую не думаеш, як не думаеш пра паветра, якім дыхаеш.

І я паступіла на завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта Брэсцкага педагагічнага ўніверсітэта. Так што і да гісторыі, і да настаўніцкай дзейнасці мяне прывяло само жыццё. Хаця што тычыцца настаўніцтва, то тут, канешне, сваю ролю сыграла і сям’я.

— Вы з настаўніцкай сям’і?

— Так, бацька Міхаіл Сяргеевіч Кухарчук быў настаўнікам матэматыкі, маці Валянціна Пятроўна — настаўніцай рускай мовы. Школьнае жыццё было навокал мяне пастаянна. Прычым яны ніколі не казалі, што хацелі б бачыць мяне настаўнікам, аднак, безумоўна, уплыў быў.

Для мяне і сёння іх стаўленне да працы, іх адказнасць, іх любоў да вучняў застаюцца прыкладам сапраўднага настаўніка. На пачатку працы я часта тэлефанавала бацькам, каб параіцца. А часам і пажаліцца. Усялякае ж бывала. Іх падтрымка дапамагала мне ісці далей, і я вельмі ўдзячная маці і бацьку за сваю прафесію.

— Крыху незвычайнае пытанне: на вашу думку, вучні ўсведамляюць важнасць гісторыі, яе значэнне ў развіцці грамадства?

А вось адказ на гэта і іншыя пытанні шукайце на старонках кастрычніцкага нумара!

Аліна Пасавец

Фото автора

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *