Робаты, экалагічная катастрофа, эра без войн

Экспедыцыі ў космас, невядомыя планеты, пазаземнае жыццё гэта тое, што робіць творы фантастычнага жанру надта прывабнымі. Чытаючы іх, заўсёды імкнешся здагадацца, з чым сутыкнуцца героі падчас свайго падарожжа, як складзецца іх лёс на тых ці іншых планетах. Акрамя таго, фантастыка, у адрозненне ад папулярнага сёння фэнтэзі, яшчэ і вымушае задумацца пра лёс усяго чалавецтва, яго будучыню, яна ставіць перад намі глыбокія філасофскія пытанні, уздымае маральна-этычныя праблемы. Фантастыка беларускіх аўтараў не выключэнне. І калі вы яшчэ толькі знаёміцеся з ёю, прапаную звярнуць увагу на некалькі твораў, якія па праву можна аднесці да класікі беларускай фантастыкі.

Павел Місько. «Эрпіды на планеце Зямля»

Сюжэт пабудаваны вакол простага школьніка Вані Гардзеева. Ён звычайны хлопчык, які не валодае ніякімі асаблівымі здольнасцямі.

І вось аднойчы на планету Зямля трапілі робаты-разведчыкі. Клічуць яны сябе эрпідамі, што азначае «электронны робат-паліглот ізаляванага дзеяння». Ужо з іх назвы зразумела, што робаты-паліглоты могуць усталяваць кантакт з прадстаўнікамі амаль што любой чалавечай расы. Аднак гэта яшчэ не ўсё. Эрпіды таксама здольныя загружаць інфармацыю ў мозг людзей незалежна ад жадання апошніх. А на Зямлі яны павінны былі высветліць, што ўяўляе сабой планета і хто яе жыхары. Якія ж уражанні пра планету ўзнікнуць у эрпідаў пасля сустрэчы з Ванем?

Янка Сіпакоў. «Блуканне па інсшасвеце»

У цэнтры гэтай фантастычнай гісторыі таксама школьнікі. Звычайны вясенні дзень, усё навокал квітнее і наліваецца фарбамі. Юля разам з сябрам Радзімам пад яблыняй паўтараюць хімію і рыхтуюцца да прадметных залікаў. Але раптам дзяўчына заўважае, што ўсе навакольныя рэчы сталі нібыта павялічвацца, ёй становіцца ўсё жахлівей і жахлівей. Радзім спачатку не звяртае увагу на дзіўныя метамарфозы, але неўзабаве сам ён апынаецца ў нейкім невядомым месцы, дзе жыццё віруе, як і на Зямлі. Там ён знаёміцца з дзяўчынай па імені Оя. А далей — прыгоды, прыгоды, прыгоды!

Янка Маўр. «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Пра кнігу Янкі Маўра і фантастыку Леаніда Дайнекі чытайце ў кастрычніцкім нумары!

 

Іван Валуеў

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

 

Падпісныя індэксы «Бярозкі»:

 

74822 — індывідуальны

 

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

748222 — ведамасны

 

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *