Штучны интэлект для малявання
Нейрасеткі паступова ўкараняюцца ў жыцці звычайных карыстальнікаў інтэрнэту. На сёння гэтыя тэхналогіі яшчэ няздольны поўнасцю замяніць чалавека, аднак у далейшым магчымы любыя варыяцыі развіцця гэтай сферы. Трэба адзначыць, што нейрасетка — спецыяльная сістэма, якая цалкам заснавана на машынным навучанні і працуе як чалавечы мозг. Яна самастойна можа выконваць розныя дзеянні, каб вызваліць чалавека ад руцінных задач.
Сёння апроч стварэння малюнкаў, тэкстаў і музыкі нейрасеткі распазнаюць, хваробы, ацэньваюць рызыкі ў бізнесе, кіруюць ботамі і галасавымі асістэнтамі, выконваюць мноства іншых аперацый. Але не будзем надта глыбока ўдавацца ў падрабязнасці — разгледзім самыя асноўныя магчымасці і варыянты.
Што ўсё ж такі дазваляюць нам ствараць нейрасеткі? Унікальныя карцінкі, якіх больш няма нідзе. Яны генеруюцца штучным інтэлектам на аснове тэкставых апісанняў пад ваш запыт. І нават калі нехта іншы зробіць сапраўды такі ж запыт, падрыхтаваныя для яго карцінкі будуць адрознівацца ад вашых. Унікальныя фатаграфіі — вашы ці любога іншага чалавека ў розным адзенні, з незвычайнымі прычоскамі, на якім-небудзь фоне альбо месцы і нават у любым узросце.
Дзе можна выкарыстоўваць усё гэта? — спытаецеся вы. Ды дзе заўгодна! У сацыяльных сетках для пастоў і гісторый, напрыклад. Для афармлення тых жа лістоў-рассылак. А ў рэкламе ўвогуле безліч магчымасцей: стварайце незвычайныя і яскравыя цізеры ды крэатывы, прэзентацыі, якія на сто адсоткаў будуць у лепшы бок адрознівацца ад канкурэнтаў. Таксама пры дапамозе нейрасетак можна ствараць вокладкі для часопісаў і кніг.
А зараз давайце пяройдзем да самага цікавага: дзе ствараць такія малюнкі і фатаграфіі?
Самай вядомай і простай доўгі час з’яўлялася нейрасетка Midjourney. Гэта найбольш прасунутая нейрасетка, якая за кароткі час генеруе неверагодныя выявы, але яна не мае бясплатнага тарыфу. Таму засяродзімся на бясплатных рашэннях.
Цікавы варыянт Playground AI. Нейрасетка, распрацаваная для стварэння малюнкаў на аснове тэкставых апісанняў. Аднак апроч сваёй асноўнай функцыі Playground таксама прапануе шматлікія магчымасці для ўзаемадзеяння ў межах актыўнай карыстальніцкай супольнасці. Тут ёсць магчымасць вывучаць працы іншых удзельнікаў і натхняцца імі, можна нават падглядзець падказкі, скарыстаныя для стварэння ўнікальных малюнкаў. Бясплатна можна ствараць да 1 000 малюнкаў на дзень.
Не менш цікавая нейрасетка Leonardo AI. Яна мае шырокі функцыянал і магутны набор магчымасцей, якія абавязкова ацэняць гульнявыя мастакі і творчыя людзі. Але Leonardo мае невялікія абмежаванні. Вам даецца толькі 150 генерацый на дзень бясплатна. Ліміт генерацый абнаўляецца штодня.
Яшчэ адна захапляльная нейрасетка для стварэння малюнкаў па тэкставым апісанні — Dreamlike.art. Пры рэгістрацыі даецца бясплатна 50 крэдытаў, потым 25 крэдытаў на дзень. Адна карцінка каштуе прыкладна два крэдыты. Такім чынам, у вас ёсць магчымасць рабіць 10—15 малюнкаў на дзень. Пры неабходнасці можна зарэгістраваць некалькі акаўнтаў і ствараць больш выяў. Нявыкарыстаныя крэдыты не згараюць, а назапашваюцца.
І цалкам бясплатны варыянт, у якім няма абмежаванняў на колькасць запытаў, — нейрасетка пра якую вы можаце прачытаць ў кастрычніцкім нумары!
Падрыхтавала Марына ГУДКОВА
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»:
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры