Першае правіла мастака — нікому не казаць, што ты мастак

Блогасфера


Левія — псеўданім беларускай ілюстратаркі, у якой 23 тысячы падпісчыкаў у інстаграме і 72 тысячы — на ютубе. Мы дамовіліся, што не раскрыем сапраўднае імя мастачкі. Але падзелімся яе марамі і думкамі. Гаворым пра працу, блогерства, а яшчэ пра коміксы, серыялы і выставы.

Пра пачатак шляху

Сустракаемся ў кавярні на Нямізе. Я рыхтуюся задаць першае пытанне, і да нас нечакана звяртаецца жанчына сталага ўзросту, просіць даць некалькі рублёў на ежу. Не разваюжаючы, Левія адразу пацягнулася паглядзець, ці ёсць у яе якая-небудзь дробязь. Праз пару хвілін жанчына піла цёплую гарбату. А мы пачалі гутарыць.

— У гэтым годзе ты скончыла мастацкі каледж па напрамку «дызайн». Як прыйшло разуменне, што маляванне тое, чым хочаш займацца?

— Я малявала з дзяцінства: на мурах, у нататніках, усюды! Калі прыйшоў час паступаць, зразумела: буду рэалізоўвацца ў творчай сферы. Дызайн — даволі перспектыўны напрамак, таму абрала яго. У маім выпадку супалі і інтарэсы, і запатрабаванасць прафесіі.

— Як бацькі паставіліся да твайго выбару?

— Маці падтрымала, а тата скептычна на ўсё глядзеў. Думаў, буду сядзець дзе-небудзь каля метро і прадаваць карціны. Ён хацеў, каб я абрала больш практычную прафесію юрыста. Але калі працаўладкавалася па спецыяльнасці, усё стала на свае месцы.

— Мастаку трэба атрымліваць прафесійную адукацыю?

— Са мной могуць не пагадзіцца, але лічу, што трэба. У каледжы як нідзе атрымліваеш шмат практыкі і досведу. Вялікая колькасць водгукаў ад выкладчыкаў і вучняў дапамагае знайсці сябе, свой стыль. Хачу атрымаць вышэйшую адукацыю ў ілюстрацыі. А пакуль хаджу на курсы і да рэпетытара.

 

Пра блогерства

Дзяўчына завяла ютуб-канал два гады таму. Многія відэа навучальныя, але ёсць і прысвечаныя асаблівасцям работы ілюстратара і цяжкасцям прафесіі. Цікава, што на канале ёсць зваротная сувязь: падпісчыкі таксама дзеляцца складанасцямі і перажываннямі. У асобнай рубрыцы мастачка зачытвае гісторыі людзей і па магчымасці дае парады («Значыць, давяраюць, раз дзеляцца патаемным», падумаў аўтар).

— У апошнім відэа на YouTube «Гісторыі падпісчыкаў» ты расказвала пра дзяўчынку Сашу, якую прымушалі маляваць школьныя сценгазеты. А цябе прымушалі ў школе маляваць?

— Першае правіла мастака — нікому не казаць, што ты мастак. Я таксама рабіла сценгазеты. Гэта займала шмат часу. А калі перайшла ў іншую школу, ужо пра свае здольнасці прамаўчала (смяецца — заўв. аўтара).

— Калі Левія пакліча падпісчыкаў на сходку?

— Ужо клікала, я запрасіла іх на выставу мастачкі. У мяне мала падпісчыкаў з Беларусі, таму прыйшло толькі 6 дзяўчынак. Палова пасаромелася падысці, напісалі, што бачылі мяне, а з дзвюма мы міла пагутарылі. Сярод падпісчыкаў ёсць рабяты, з якімі мы ў добрых стасунках: можам сустрэцца на выставах, на агульных праектах. Але нічога большага. Напэўна, гэта праз маю асаблівасць. Я рэдка пішу людзям першая, хоць цёпла да іх стаўлюся.

 

Пра працу ілюстратарам

Левія і некалькі яе знаёмых імкнуцца зрабіць кам’юніці мастакоў дабрэйшым. Ім хочацца, каб творцы дзяліліся досведам, а не канкурыравалі адзін з адным. Мастачка часта сустракалася з зайздрасцю, асабліва ў пачаткоўцаў. Яны, кажа Левія, могуць спрабаваць скрасці працы. Часам яшчэ і зарабляюць на чужой творчасці. У прафесіяналаў таксама такое сустракаецца, ідэі крадуць.

Працяг чытайце на старонках лістападаўскага нумара!

Міхась Мурза

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»:

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *