Рубрыка «СпортТime»
«Сваякі былі ў шоку: такая маленькая дзяўчына — і пайшла ў такі спорт»

Пайсці ў бокс супраць волі маці, перамагчы на міжнародных спаборніцтвах, скончыць кадэцкае вучылішча, паступіць ва ўніверсітэт і паралельна трэніраваць дзяцей — пра незвычайны лёс і матывацыю гутарым з Таццянай Трушкінай.
Дзіцячыя слёзы і характар байца
Гераіня з маленства сябравала са спортам, была дужа энергічнай. Удзельнічала ў школьных спаборніцтвах па бегу і настольным тэнісе, любіла спартыўныя гульні. З хлапчукамі гуляла ў футбол, а з дзяўчатамі — у валейбол.
— Чаму менавіта бокс?
— Са старэйшым братам усё дзяцінства сваволілі, часта даходзіла да слёз, але ён вучыў ўставаць і даваць адпор. Пасля сёмага класа я паступіла ў кадэцкае вучылішча, там трапіла да трэнера па боксе і зразумела: хачу гэтым займацца. І яшчэ ў той момант задала сабе пытанне: як я хачу пражыць сваё жыццё? Каб мной ганарыліся родныя ці каб я ім прыносіла толькі праблемы і слёзы? Я шчыра адказала сама сабе: што б са мной ні здаралася, я буду кожны раз знаходзіць сілы, ўздымацца і ісці далей па шляху, які абрала свядома.
— Напэўна, не ўсё атрымалася з першага раза?
— Першы бой я прайграла. Але трэнер падбадзёрыў, сказаў, што не трэба здавацца, што ўсе мае перамогі яшчэ наперадзе. Пройгрыш трэба проста прыняць і надалей выпраўляць свае памылкі. Так я і зрабіла.
У мяне нават былі праблемы з сэрцам. Але я хутка вярнулася, бо вельмі жадала зноў выйсці на рынг. Стала больш рупліва трэніравацца.
Бокс загартоўвае характар. Дасягнуць пастаўленай мэты па сілах нават не кожнаму даросламу. Што казаць пра 10-гадовае дзіця? Але паступова спартсмен вучыцца змагацца з цяжкасцямі, адстойваць сваё меркаванне і праяўляць індывідуальныя рысы характару.
— Што думаюць бацькі, сваякі пра тваё захапленне?
— Маці была катэгарычна супраць, але потым змірылася. Брат падтрымаў маё імкненне, а сваякі былі ў шоку, што такая маленькая дзяўчынка пайшла ў такі спорт.
Даведка
У нашай краіне набірае папулярнасць жаночы бокс з 2005 года. Рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты рэспублікі па боксе сярод жанчын.
На чэмпіянаце свету ў 2018 годзе Вікторыя Кебікава заваявала бронзу і стала першай спартсменкай з Беларусі ў гэтым відзе спорту, якой удалося стаць прызёрам на такім высокім узроўні.
Кадэцкае вучылішча і праца з дзецьмі
Таццяна перамагла на міжнародных спаборніцтвах у Екацярынбургу. За яе спінай — 12 медалёў, з якіх 5 залатыя. Яна вучылася ў кадэцкім вучылішчы, потым паступіла на факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, а зараз паралельна з вучобай і ўласнымі трэніроўкамі перадае свой досвед маленькім спартсменам у школе алімпійскага рэзерву «Алімп–2015».
— Ты была кадэтам, як гэта было?
… А адказ на гэта і іншыя пытанні вы можаце прачытаць у снежаньскім нумары

Іван ВАЛУЕЎ,
фота з асабістага архіва гераіні
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры
