Анонс студзеньскага нумара
Пачынаць год трэба з размахам, каб запалу хапіла на астатнія трыста дзён. Толькі не забывацца на адпачынак, каб не перагарэць. А ў перапынку паміж вялікімі справамі абавязкова трэба пачытаць першы ў гэтым годзе нумар «Бярозкі», які таксама замахнуўся на самую цікавую і актуальную павестку.

- Рэдакцыя часопіса запускае фундаментальны праект для старшакласнікаў. Разам з рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі будзе распрацаваны шэраг матэрыялаў пад кожнага ўдзельніка, які дапаможа ім вызначыцца з будучай прафесіяй. Чытайце падрабязна на старонках студзеньскага нумара!
The game awards – або як прайшло самае машстабнае ўзнагароджанне камп’ютарных гульняў 2023.- Геймерскі слоўнік – ён рэальна існуе? Разбіраемся ў модным моладзевым слэнгу.
- «Не рабіце каханым балюча». Паліна Дваранская робіць літаратурнае даследванне аповесці Уладзіміра Гаўлыровіча «Анёлак мой, Анёлак»
- Ці ведаеце вы, хто быў першапродкам беларусаў? Дзелімся старажытнай, як сам свет, легендай!

- «Кіношнікі»: кіно, у якім здымалі кіно. Спецыяльны агляд ад нашага журналіста.
- Што гучыць у вашых слухаўках? Чытайце агляд файных падкастаў для самаразвіцця і ўдасканалення
- Stray kids: расказваем гісторыю аднаго з самых вядомых гуртоў у к-попе.
- «Дарама для мамы»: што паглядзець з карэйскага кінематографа?
- А таксама чытайце інтэрв’ю з мастачкай Ганнай Раманенка, якая хутка будзе весці рубрыку «Арт-прастора» і раскажа пра гісторыю беларускага жывапісу, цікавыя факты пра айчынных мастакоў і зробіць агляды на мастацкія выставы і экспазіцыі.
Дзякуем за ўвагу і прыемнага вам чытання!
Рэдакцыя часопіса,
фота з інтэрнэт-крыніц
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры
