Геймерскі слоўнік — ён РЭАЛЬНА існуе?

Рубрыка «Вытокі мовы»

Вы толькі пачалі спазнаваць геймерскі свет, але нічога не разумееце з таго, пра што пішуць у чатах ці на гульнявых форумах? Ці, можа, вашыя сябры заўзятыя гульцы і вы хочаце даведацца, пра якія данаты і ачыўкі яны вам кажуць? Значыць, гэты артыкул для вас.

З англійскай мовы да нас прыйшло амаль усё, што ёсць у геймерскім слоўніку. Кожным словам адсюль можна нават карыстацца ў рэальным жыцці. Вось, напрыклад, «аўталуз» — так адным словам называюць аўтаматычны пройгрыш. Даволі забаўна можна абыграць сітуацыю, у якой вам спатрэбіцца гэтае слова (вядома, акрамя як у гульнях). Вы свядома не рыхтуецеся да кантрольнай па матэматыцы і замест гэтага ўвесь дзень сядзіце ў ціктоку. З нейкага боку гэта таксама можна назваць «аўталуз».

А вось слова «ачыўка», што значыць «дасягненне». Вы падрыхтаваліся да кантрольнай па матэматыцы і атрымалі добрыя веды, 10 балаў у журнал і вольны час (не трэба выпраўляць дрэнную адзнаку). Чым не ачыўка?

«Данат» — купля нутрагульнявога рэсурсу. Скажам, уводзіць грошы на тое, каб былі грошы ў гульні. Але гэтым словам можна скарыстацца інакш: стаіць музыка на вуліцы, вам спадабалася ягоная песня. Захацелі, заданацілі яму грошы. Ці бываюць лекцыі/канцэрты таксама за данат. Значыць, вы можаце пакінуць грошы, а можаце і не.

«Скіл» — навык у гульні. Але ж і ў жыцці можна набываць новыя скілы: уменне граць на гітары, катацца на скейце, танчыць у стылі джаз-фанк.

«Чыт» — таемны код для атрымання ўзнагароды. Можа, і ў жыцці ёсць свае чыты. У вас было такое, калі шанцуе бесперапынна? Тады здаецца, што выйграў у латарэю? Ці атрымаў чыт?

Працяг вы можаце прачытаць на старонках студзеньскага нумара!

Ганна БЕЛАЯ

Набыць электронны часопіс

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *