Stray Kids: маладое пакаленне к-попа пакарае свет
Хто б што ні казаў, але сёння Stray Kids з’яўляецца адным з самых вядомых гуртоў у к-попе. Монстры-навічкі чацвёртага пакалення ўпэўнена працягваюць ставіць рэкорд за рэкордам і набіраюць папулярнасць. Чаго толькі варты рэкорд у пяць мільёнаў продажаў іх новага альбома «5-star», якога не ўдалося дасягнуць нікому ў сваім жанры. Але такой гладкай кар’ера калектыву была не заўсёды. За сваю гісторыю ўдзельнікі нацярпеліся вельмі шмат: сыход мембара, сур’ёзныя траўмы і шмат іншых праблем.
Сам гурт узнік у 2017 годзе. Пак Джын Ён, заснавальнік кампаніі JYP з карэйскай вялікай тройкі забаўляльных гігантаў, зладзіў маладым рабятам цэлы эмацыйны атракцыён, запусціўшы шоу на выжыванне для юных артыстаў. Тут было ўсё: падтрымка, сяброўства, расчараванне і, вядома, слёзы.
У выніку гэтую пагоню за марай прайшло дзевяць самых устойлівых і таленавітых шчасліўцаў, адзін з якіх у будучыні пакіне калектыў прама перад сусветным турам. Гаворка ідзе пра Кіма Уджына, размовы пра якога не змаўкаюць і сёння, праз два гады. Але самае важнае — ён мала каго пакідае абыякавым, таму што фанаты (стэй) перажываюць за гурт як за саміх сябе.
З часоў яго сыходу змянілася шмат чаго, але не падыход рабят да сваёй працы і бясконцая аддача сваёй публіцы. Гэта пацвярджае іх неверагодна шчыльны графік, праз які хлопцы часам не могуць узяць адпачынак, каб аднавіць здароўе. Такі кошт ідэальнага выступу. Іх стаўленне да слухача — самая важная якасць, якая захоўвае атмасферу шчырасці ва ўзаемадзеяннях са слухачамі.
Але часта толькі ўпартай працы і адданасці справе недастаткова. Дык што ж паўплывала на развіццё калектыву і сфарміравала такі феномен, што пакарае свет?
Працяг вы можаце прачытаць на старонках студзеньскага нумара!
Дар’я ВЯРЭНІЧ
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры