Дарама для мамы

Рубрыка «Сур’ёзнае з гумарам» 


Прызнавайцеся, слухаеце BTS, праглядаеце ў інстаграме прыгожых карэйскіх хлопчыкаў і нават спрабуеце вучыць хангыль? Цікаўнасць да карэйскай культуры яшчэ некалькі гадоў таму была рэдкім захапленнем, а зараз дасведчанасцю ў гэтай сферы нікога не здзівіш. Ну хіба што бацькоў, якія даволі насцярожана ставяцца да ўсяго, што цікавіць маладое пакаленне. І праўда: знайсці паразуменне бывае цяжка, нават калі вы гаворыце на адной мове і слухаеце адну музыку, а тут усё для старэйшых незразумелае. Нават пазнаваць выканаўцаў ці акцёраў па абліччы цяжка — нязвыклыя рысы твару проста ставяць у тупік нетрэніраваны мозг. Але ўсё ж, мне здаецца, можна перакінуць масток паразумення да бацькоў, дакладней, да мам. Прапануйце ім паглядзець дараму.

Слова гэта, дарэчы, не спрадвечнакарэйскае. Так яны ў свой час асвоілі слова «драма». У карэйскай пасля кожнай зычнай мусіць ісці галосная — вось і атрымалася «дарама». Ці, калі дакладней вымаўляць, «дырама».

Звычайна так называюць серыял з 12–16 эпізодаў. У Карэі іх паказваюць, як правіла, па чатыры серыі на тыдзень. Кажуць, часам апошнія серыі здымаюцца, калі першыя ўжо выйшлі, і сцэнарысты нават змяняюць сюжэт, калі іх пра гэта просяць гледачы. Не ведаю, ці праўда гэта, але адзначу, што дарамы сапраўды імкнуцца гаварыць пра актуальныя праблемы. І нягледзячы на тое, што ад Карэі нас аддзяляе некалькі тысяч кіламетраў, цікавіць нас адно і тое ж.

 

 

Працяг вы можаце прачытаць на старонках студзеньскага нумара!

 

Наталля СІРОТКА

 

Набыць электронны часопіс

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *