Рубрыка «Даследаванні»

«Жывапіс — гэта паэзія, якую бачаць. Паэзія — гэта жывапіс, які чуюць»

Калі я толькі пачынала вучыцца пісаць водгукі, для мяне найбольшай праблемай было знайсці паралелі ў паэзіі і жывапісе… Маўляў, як увогуле можна гэта рабіць, гэта ж колькі карцін трэба трымаць у галаве… Шчыра кажучы, дагэтуль я не цікавілася жывапісам, аднак потым нечакана нарадзілася жаданне ўліцца ў Сусвет гэтага віда мастацтва: пачала наведваць выставы, чытаць біяграфіі мастакоў, аналізаваць дэталі…

 З цягам часу я заўважыла, што пры прачытанні вершаў мне ў галаву пачалі прыходзіць карціны. Зараз хачу распавесці пра паралелі ў паэзіі і жывапісе. Варта адзначыць, што мне вельмі спадабалася параўноўваць вершы Навума Гальпяровіча і карціны  мастакоў з розных краін: Густава Клімта, Марка Шагала, Уладзіміра Макоўскага і Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Калі я чытаю верш «Дазволь пагрэцца ля тваёй шчакі», то перада мной адразу паўстае карціна «Пацалунак» аўстрыйскага мастака Густава Клімта.

Мужчына на палатне быццам кажа сваёй каханай жанчыне словы лірычнага героя з твора Навума Гальпяровіча: «Дазволь пагрэцца ля тваёй шчакі, дазволь адтаяць ля твайго цяпла». Варта заўважыць, што закаханыя на палатне Густава Клімта быццам сталі адным цэлым: іх пачуццё стала абалонкай-коканам, якая ахоўвае іх ад нягод і выпрабаванняў знешняга свету…

Працяг вы можаце прачытаць на старонках лютаўскага нумара! 

Паліна ДВАРАНСКАЯ,

Ліцэй БДУ, 11 «Філ» клас

Набыць электронны часопіс

 

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

74879 — ведамасны льготны для ўстаноў адукацыі і культуры

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *