BТS: як карэйскі гурт захапіў свет
Рубрыка «Кей-поп»
BТS (БTС) — карэйскі поп-гурт, які ўзарваў сусветную музычную прастору сваім талентам, харызмай і ўнікальным стылем. Калектыў дэбютаваў у 2013 годзе ў кампаніі Big Hit Entertainment. Гурт складаецца з сямі ўдзельнікаў: RM, Jin, Suga, J-Hope, Jimin, V і Jungkook. BTS — скарочаная назва ад Bangtan Sonyeondan, што ў перакладзе азначае «куленепрабівальныя бойскаўты».
Гісторыя стварэння
Стваральнікам ВTS лічыцца Бан Шы Хёкам, таксама вядомым як Hitman Bang. Ён быў аранжыроўшчыкам і прадзюсарам кампаніі з «вялікай тройкі» K-Рop — JYP, аднак пакінуў яе дзеля стварэння ўласнай кампаніі. Шоўмэн заўсёды захапляўся артыстамі, якія спявалі ад сэрца. Зыходзячы з гэтай ідэі і ўплыву папярэдніх хіп-хоп гуртоў, такіх як BIG BANG і B.A.P, Бан Шы Хёк вырашыў стварыць хіп-хоп-бэнд фармату Idol group.
У 2010–2011 гадах прадзюсар правёў праслухоўванне і рэп-конкурс. Першым удзельнікам стаў андэграўндны рэпер Кім Намджун, вядомы пад імем RM, які прайшоў праслухоўванне і ў выніку далучыўся да групы. Далей да гурта далучыўся Мін Юнгі — таксама андэграўндны рэпер з нікнэймам Suga. Каб завяршыць рэп-лінію, не хапала яшчэ аднаго вакаліста. Ім стаў J-Hope, у мінулым танцор Чон Хасок, які навучыўся чытаць рэп з нуля.
Астатнія чатыры ўдзельнікі сфарміравалі вакальную лінію. Кім Сокджын (далей — Джын) стаў першым удзельнікам. Хлопец вывучаў акцёрскае майстэрства і не меў папярэдняга досведу выканаўцы, Джын павінен быў навучыцца спяваць і танчыць, і ў яго гэта атрымалася, але не без дапамогі наступнага ўдзельніка — Чон Чонгука. Чонгука заўважылі адразу сем прадюсарскіх цэнтраў, але артыст абраў BigHit. Кім Тэхен, або V, трапіў у склад выпадкова — пайшоў падбадзёрыць свайго сябра на праслухоўванні, а ў выніку трапіў на сцэну сам. Апошнім вакалістам стаў Пак Чымін.
Прысутнасць гурта ў сацыяльных сетках пачалася з выканання кавераў на песні ў Soundcloud і на афіцыйным YouTube-канале BTS, BANGTANTV.

Прызнанне
Гурт BTS дамогся неверагоднага сусветнага прызнання і ператварыўся з лакальнай з’явы ў глабальны музычны феномен. Іх шлях да поспеху пачаўся ў Паўднёвай Карэі, дзе яны хутка сталі ўплывовымі фігурамі на музычнай сцэне. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню хіп-хопа, R&B і поп-музыкі BTS прыцягнуў увагу слухачоў сваім талентам і аўтэнтычнасцю.
Аднак сапраўдны ўзлёт адбыўся пасля перамогі ў намінацыі Top Social Artist у Billboard Music Awards 2017. Гэты трыўмф дазволіў гурту выйсці за межы азіяцкага рынку.
Альбомы музыкаў рэгулярна займаюць першыя радкі сусветных чартаў, а іх кліпы на YouTube набіраюць мільярды праглядаў. BTS стаў першым карэйскім гуртом, які заваяваў прызнанне на Захадзе, і адкрыў новыя гарызонты для музыкі з Паўднёвай Карэі. Іх уплыў распасціраецца далёка за межы музычнай сферы.
BTS таксама славіцца сваёй актыўнай сацыяльнай пазіцыяй. Хлопцы сталі амбасадорамі добрай волі ЮНІСЭФ і падтрымліваюць шматлікія грамадскія ініцыятывы, праз якія заклікаюць да пазітыўных змен.
Феномен ARMY
Аб гэтым і іншых цікавостках чытайце на старонках «Бярозкі»
Анастасія ШУМІЛАВА,
фота з інтэрнэт-крыніц
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны
