Анонс красавіцкага нумара
Вітаем, паважаныя чытачы! Прынамсі мы дачакаліся цёплага надвор’я. Стартаваў новы сезон народнай творчасці, калі асфальт напаўняецца каляровымі мелкавымі малюнкамі. І хто ведае, колькі цудаў можна адшукаць у дзіцячым уяўленні. А вось якія цікавосткі чакаюць у красавіцкім нумары часопіса “Бярозка” — вы даведаецеся зараз!
Працягваем рубрыку “PROпрафесію”. Калі вы даўно марылі стаць ветэрынам — расказваем як гэта зрабіць і якія складанасці Вас чакаюць.
“Марыля ў пошуках дзіўнікаў” — новы беларускі мультсерыял, які стаў сапраўдным хітом. Разбіраемся, за што ён палюбіўся беларусам.
У Нясвіжскім замку была не толькі Марыля. У ім жыў стагоддзямі вядомы на ўсю краіну род Радзівілаў. Краткую гісторыю роду, а дакладней – 10 асобаў, можна пачытаць на старонках часопіса. Працяг чакайце ў наступным нумары.
Беларуская міфалогія поўніцца цудамі і легендамі. Расказваем пра беларускую багіню вясны, кахання і пладавітасці. І разбіраемся ці існавала яна насамрэч.
Булгакаў, Караткевіч, Шміт і як “Біблія” іх аб’ядноўвае — аналізуе Наталля Сіротка.
Сёмы міжнародны дзіцячы тэатральны форум адбыўся ў Мінску — расказваем як прайшлі тры дні, напоўненыя драмай, камедыяй і трагедыяй.
“Персона”, “Элдэн рінг” і “Фатал фрэйм” — чым так адметны японскі геймінг і як ён захапіў індустрыю — чытайце на старонках “Бярозкі”.
А таксама чытайце новую жыццясвярджальную казку ад Андрося Чабарка і гісторыю дыптыха “Шлях да святла” ад Ганны Раманенка.
Прыемнага вам чытання!
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны