Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў часопіса «Народная асвета» са 100-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара выдання

«На працягу ўсяго свайго існавання «Народная асвета» карыстаецца вялікім аўтарытэтам у навукова-педагагічным асяроддзі Беларусі. Публікацыі часопіса ўсебакова і поўна асвятляюць значныя падзеі з жыцця краіны і сучаснай адукацыі, навуковыя методыкі і тэхналогіі асветы, інавацыйныя аспекты выхавання, дасягненні беларускіх навукоўцаў. Часопіс садзейнічае фарміраванню новага пакалення педагогаў, кансалідацыі навуковай эліты краіны, з’яўляецца адлюстраваннем грамадскіх і адукацыйных працэсаў. Усё гэта магчыма дзякуючы зладжанай працы творчага калектыву. Стваральнікам выдання заўсёды ўласцівы высокі прафесіяналізм, самаадданасць, пачуццё адказнасці і зацікаўленае стаўленне да справы», — адзначыў Марат Маркаў.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *