Анонс чэрвеньскага нумара

Адна трэць лета засталася ў мінулым, а значыць, трэба з мацнейшай упартасцю шукаць прыгоды, каб было што ўзгадваць дажджлівай восенню. А пакуль вы збіраеце рэчы ў вандроўку – раім пачытаць чэрвеньскі выпуск “Бярозкі”. Тым больш, у ім вас чакае па-сапраўднаму цікавы кантэнт.

Адразу пра самае файнае: напэўна, кожны чуў трэкі папулярнага блогера Ільі Шынкарэнкі. Дык восьтэрв’ю з новым беларускім мэйнстрымерам чытайце на старонках часопіса! Зможаце даведаццаалі выйдзе мерч «На Нямізе», ці будзе зладжаны ягоны канцэрт і пра шмат чаго іншага.

Працягваем рубрыку «PROпрафесію». Расказваем, куды паступаць, каб стаць юрыстам і што трэба для гэтага ведаць.

Для ўсіх аматараў тэатра: дзелімся ўражаннямі ад спектакля «Дванаццатая ноч» Сяргея Кавальчыка і спрабуем разабрацца ў п’есе Шэкспіра.

Гісторыя поспеху. Інтэрв’ю-развага з дваццацігадовай мастачкай Палінай Чарапок, якая прасоўвае ўнікальны беларускі стыль і захапляе сваёй ініцыятыўнасцю.

Новы міфалагічны артыкул пра беларускага Кладніка. Што за таямнічыя скарбы ён хавае і якія цікавосткі склалі пра яго нашы продкі-беларусы?

Фотарэпартаж: Як прайшло трэцяе па ліку літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі” на радзіме Кузьмы Чорнага і чым яно стала адметным.

Постар BTS у Мінску, якім можна ўпрыгожыць сцены свайго пакоя, шукайце ў сярэдзіне часопіса.

Літаратурнае даследаванне: разбіраем асаблівасці гумару Караткевіча сярод веж Альшанскага замка.

“FALLOUT” – аккурат пасля выхаду аднайменнага серыяла разбіраем прычыны яго шалёнай папулярнасці, крыху закранаючы апошнюю частку гульні “Fаllout 4”.

Горкі мёд. Казачнік Андрось Чабарок дзеліцца новай таямніцай чароўнага лесу. На гэты раз гісторыяй мядзведзя Міхайла Патапыча.

І неспадзявана пачынаем публікаваць апавяданні пераможцаў конкурсу «Хто яна, Бярозка?» !

Пішыце ў каментарах, які артыкул вам больш адгукаецца і пра што нам напісаць у наступны раз.

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *