Феномен Паліны Чарапок і пакалення «Z»

Рубрыка «Гісторыя поспеху»
Разважанне-інтэрв’ю

Рубрыку «Гісторыя поспеху» да інтэрв’ю з мастачкай Палінай Чарапок я абрала
яшчэ да напісання тэксту, а потым скептычна падумала: «Якая можа быць гісторыя
і які поспех, калі гераіні толькі 21 год?». Але пераслухала нашу размову і ўпэўнілася
ў адваротным.

Паліна Чарапок — дзяўчына ў пошуку сябе. Скончыла Мінскую гімназію-каледж
мастацтваў і зараз не вучыцца і не працуе. Вырашыла не атрымоўваць вышэйшую
адукацыю, пакуль канчаткова не ўпэўніцца, што будзе ў гэтай сферы паспяхова
рэалізавана. Аднолькава любіць жывапіс і кулінарыю. Добрая і фарміруе вакол сябе
асяроддзе з добрых людзей.
Чаму асоба? Таму што толькі асоба можа сама напісаць у рэспубліканскі часопіс і
прапанаць сябе як мастака-блогера, вартага інтэрв’ю, маючы пры гэтым у Іnstagram
335 падпісчыкаў. Толькі асоба на пытанне «Што для цябе шчасце?» можа сказаць:
«Вы адказалі на маё паведамленне, вы запрасілі ў рэдакцыю, вы пачаставалі мяне
цукеркамі «Бярозка» і прапанавалі арт-супрацоўніцтва — у гэты момант перад
вамі знаходзіцца абсалютна шчаслівы чалавек. Гэта я!»

Пакаленне «Z» (зэт): 2000–2011
Кожныя 25 гадоў нараджаецца новае пакаленне, якое адрозніваецца ад папярэдняга,
Кожнае з іх мае сваю біяграфію, свае погляды на жыццё. Я прадстаўнік пакалення
«Y» (ігрэк) (1984–2000), мая гераіня — пакалення «Z». Мы розныя. Мы палярна
супрацьлеглыя. Але за гадзіну размовы з Палінай мне захацелася адчуць гэткую ж
лёгкасць ў сабе і ў сваім жыцці. Я не магла нават уявіць, што пасля школы можна
нічога не рабіць: не працягваць вучобу, не працаваць дзеля заробку, а шукаць сваё
прызначэнне, шукаць сябе. Я за столькі гадоў не магла знайсці час, каб спыніцца і
прыслухацца, каб зразумець, хто я і які я абіраю лёс.

А вось людзі наступнай хвалі — пакалення Паліны — хутка сталеюць, бо яны сталі
сведкамі пандэміі, фінансавых і эканамічных узрушэнняў, абвастрэнняў
міжнародных адносін. Таму яны не давяраюць старэйшым і шукаюць свой шлях да
кар’еры і свой лад жыцця. Паводле даследавання Daloitte, 70% «Z» упэўненыя, што
грошы і паспяховая кар’ера — найбольш важныя жыццёвыя патрэбы. Яны ўжо
нарадзіліся з прадпрымальніцкай жылкай, яны бачаць гісторыі поспеху тых, хто
пачаў сваю справу.І гэтая інфармацыя дапамагла больш глыбока зразумець маю Паліну.

Унутраны свет
— Як ты стала сабой?
— Бацькі заўсёды верылі ў мяне і падтрымлівалі. Яны шчаслівыя людзі, і гэта
асаблівы падарунак нарадзіцца і сталець у такой сям’і. Я заўсёды займалася тым,
што падабаецца, а потым рабіла выбар — пакідаць гэтае захапленне ў сваім жыцці ці
ад яго пазбаўляцца. Маці верыць у астралогію, таму я не здзівілася, калі ў пэўны
момант яна сказала: «Ты блізнюкі, а гэта значыць, што ты будзеш маляваць». І я
пачала маляваць. І ўжо 10 гадоў не магу спыніцца. Аднак у выяўленчага мастацтва
хутка з’явіўся канкурэнт — кулінарыя. І зараз вось тут у рэдакцыі я зразумела, што
буду атрымоўваць адукацыю адразу ў дзвюх сферах: жывапісе і кулінарыі — а
потым спалучаць гэтыя два віды мастацтва. І буду ўнікальным
мастаком-кандытарам.

— Ці патрэбна мастаку вучыцца ў ВНУ?
— Вышэйшая адукацыя для прадстаўніка любой творчай прафесіі — гэта
магчымасць перайсці на новы ўзровень: пераняць досвед выкладчыкаў, палепшыць
тэхніку, пашырыць межы і памножыць уласную папулярнасць. Пацверджанне маіх
слоў існуе ў рэальным жыцці — мая выкладчыца (імя прозвішча). Пасля акадэміі яна
стала больш актыўна ездзіць за мяжу, выкладаць, удзельнічаць у шматлікіх
мастацкіх імпрэзах. Адным словам, творчае жыццё заграла новымі фарбамі. І я
гэтаму шчыра рада.

— Вытрымаць канкурэнцыю ў творчым асяроддзі вельмі складана. Якая ў
цябе таямніца?
— У гэтым мне дапамагло маё яшчэ адно захапленне — посткросінг. Мне хацелася
дасылаць унікальныя паштоўкі, якія спалучаюць у сабе ўсю аўтэнтычнасць нашай
Беларусі. Так і з’явіўся маленькі фармат, выявы арнаменту і мясцовай архітэктуры.
100 тэставых паштовак былі прададзены ў сеціве без кантэкстнай рэкламы за тры
дні. Вясной выпусціла новую лімітаваную калекцыю з выявамі чырвонакніжных
жывёл Беларусі. А вось вялікі фармат карцін атрымаўся дзякуючы бясконца вялікаму
жаданню трапіць на Арт-Мінск. Тры гады запар спрабавала выставіць хаця б адно
палатно на гэтай прэстыжнай пляцоўцы сталіцы. Пошук нарадзіў дзве
шырокафарматныя работы ў стылі Vogue, на якіх размешчаны беларуска і беларус.

— Якое сучаснае мастацтва можа быць без адсылак да мастакоў іншых эпох!
Хто ён — твой мастацкі кумір?
— Ван Гог. На гэтае пытанне ў мяне будзе заўсёды ўпэўнены і адназначны адказ. Як
толькі пра гэтага мастака расказалі на занятках, ён «парабаціў» маю свядомасць.
Усю інфармацыю, якую можна было пра яго знайсці ў сеціве, я знайшла. Асабліва
крануў фільм «Ван Гог. На парозе вечнасці». А дакладней, эпізод, калі мастак змог
праз парталы трапіць у будучыню і ўбачыць, што яго творчасць стала прызнанай… Я
і зараз магу заплакаць, але стрымліваюся. Колькі выпрабаванняў і складанасцей ён
перажыў, выпакутаваў і нарадзіў-стварыў унікальную плынь у жывапісе. Яшчэ
больш каштоўным для мяне становіцца творчасць Ван Гога, калі я гляджу на яго
карціны і разумею, што іх стварыў хворы чалавек…

Рэзюмэ
Кароткае. Паліна ўнікальная. І я яе кумір.

Яніна КАРАЛЕВА,
фота з асабістага архіва гераіні

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *