Месца з беларускім вайбам, альбо Як прайшлі «Цімкавіцкія вытокі»
Рубрыка «Рэпартаж»
Тры гады таму на Капыльшчыне ўпершыню маштабна адсвяткавалі дзеньнародзінаў Кузьмы Чорнага, а сёлета 24 чэрвеня адзначылі 60-годдзе адкрыццямузея, які з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.Насычаная, да дробязей прадуманая праграма фестывалю нікога не пакінулаабыякавым. Факт.Спачатку госці трапілі на «Родныя мае мясціны», прысвечанага днюнараджэння Кузьмы Чорнага і 80-годдзю вызвалення Беларусі. Хлопчыкі ідзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты, якія сталі найлепшымі ў творчым спаборніцтве,атрымалі дыпломы і падарункі ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускайлітаратуры і Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля нагалоўнай пляцоўцы свята разгарнуўся вялікі канцэрт, а ў музеі пачалася«Літаратурная гасцёўня».
На імпрэзе чыталі свае творы паэты Зоя Капуста (Кулік),Таццяна Яцук, Аляксандр Быкаў, Рагнед Малахоўскі, Тамара Бярэзіна. Вельмікранулі песні ў выкананні спявачкі Галіны Бабонавай на словы сучасных беларускіхпаэтаў. Напрыканцы намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце АлесяКузняцова прачытала кранальную цытату з дзённіка Кузьмы Чорнага: «Родныя маемясціны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там. Там жывуць усе маеперсанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія якалі-небудзь пісаў. Гэта ўсё адтуль, сапраўднае…»
На працягу свята ладзілі розныя займальныя майстар-класы, падчас якіх госцірабілі сувеніры, напрыклад, магніты з выявай Кузьмы Чорнага, закладкі для кніг збеларускім арнаментам.Мастачка Анастасія Балаш праводзіла незвычайны майстар-клас: удзельніківучыліся пісаць каліграфічным почыркам. «Мяне вельмі цешыць, што сёння нарадзіме Кузьмы Чорнага адбываецца такі фестываль, і я рада як мастак каліграфііпрацаваць з усімі жадаючымі. Мы пішам цытаты Кузьмы Чорнага з яго твораў,згадваем яго асобу. Сонечны цудоўны дзень! Дзякуй усім, хто з намі!» — падзяліласяўражаннямі мастачка.
Свята было не толькі літаратурным, але і музычным: на галоўнай сцэневыступаў вакальны гурт «Чысты голас».Наведвальнікі фестывалю атрымалі цудоўную магчымасць пабываць наэкскурсіі, дзе даведаліся шмат новага і цікавага пра беларускага пісьменніка КузьмуЧорнага, а потым з цікавасцю задавалі пытанні. Загадчык філіяла «Літаратурнымузей Кузьмы Чорнага» Людміла Ніжэвіч адзначыла, што ў гэтым годзе на святапрыехала шмат моладзі, і гэта не можа не цешыць: «Дзеці — наша будучыня, і, каліяны чытаюць, значыць, яны ведаюць, цікавяцца. Сённяшняе свята — гэтаўшанаванне памяці Кузьмы Чорнага, успамін пра яго. Калі людзі прыходзяць у музейз цікавасцю, з пытаннямі, гэта вельмі радуе. І хочацца працаваць, хочаццапрацягваць тварыць. Я думаю, свята ўдалося!»
Упэўнена, што рэха «Цімкавіцкіх вытокаў» яшчэ доўга будзе гучаць у душыкожнага госця.
Паліна ДВАРАНСКАЯ,
фота аўтара
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
748222 — ведамасны