«Fallout». Калі серыял — годнае пашырэнне гульнявога свету

Рубрыка «Level 80»

Серыял выйшаў 10 красавіка. Але ніколі не позна расказаць пра нешта сапраўды годнае, ці не так? 

Гульнявой серыі постапакаліптычных ролевых гульняў «Fallout» ужо стукнула 26. За гэтыя амаль тры дзясяткі гадоў мы атрымалі толькі дзевяць гульняў, а якімі карагодамі нараджалася першая частка — і казаць страшна… Лагічна сказаць: анонсы ў межах гэтай серыі — заўсёды нагода для свята фанатаў. І фанаты, паверце, былі вельмі рады даведацца, што з ліпеня 2020 года ў распрацоўцы цэлы серыял паводле сусвету. У гэтым матэрыяле мы з вамі сканцэнтруемся на новым аднайменным серыяле ад Amazon і крыху на апошняй частцы — «Fallout 4».

Калі казаць вельмі-вельмі сцісла, «Fallout» — гэта ролевая гульня ў сетынгу, дзе Амерыка перажыла ядзерную бамбёжку. У дадатак, аформлена гэта ўсё пад рэтрафутурызм (эстэтыка 50-х гадоў XX стагоддзя, змешаная з тэхналогіямі будучыні), што з’яўляецца адметнай асаблівасцю свету. У 2077 годзе адбылася ядзерная вайна паміж ЗША і Кітаем, у выніку якой амаль увесь звыклы свет быў знішчаны.

Вам магло здацца, што «Fallout» — гэта цемра і дэпрэсія. І збольшага гэта праўда. Першыя часткі гульнявой серыі імкнуліся да гэтага, але не забывалі і пра чалавечы фактар. Людзі заўсёды прарвуцца і выжывуць, не забыўшыся ўставіць пару жартаў ніжэй за пояс. І з пераходам правоў ад Interplay да Bethesda ад жахаў амаль адмовіліся і аддалі перавагу жартам.

Накінем кантэксту пра сучаснае бачанне свету гульнi. Чацвёртая частка (якую серыял відавочна бярэ за аснову) выйшла ў 2015 годзе, праз 18 гадоў пасля выхаду арыгінала. За гэты час правы на сусвет прадалі, выйшла трэцяя частка, што ўпершыню паказала «Fallout» ад першай асобы. І пакуль трэцяя частка старалася трымаць цемру i разруху на ўзроўні, чацвёртая пайшла ўразнос. Людзі дзяліліся на тых, каму новая, квяцістая і сонечная атмасфера гульні не заходзіла зусім, і на тых, каму абноўлены вектар бачання прыйшоўся даспадобы. «Fallout 4» стаў нашмат бліжэйшым да гульца, падараваўшы яму вясёлую прыгоду ва ўмовах цікавага пост’ядзернага свету, перапоўненага жыўнасцю, якая муціравала ў двухгаловых кароў i аленяў, з бандытамі і падземнымі сховішчамі. Палепшылі баявую сістэму, якая заўсёды была балючым месцам у гульнях серыі, дадалі механiку будаўніцтва, паглыбілі сістэму напарнікаў, напоўнілі свет цікавымі месцамі i славутасцямi рэальнага Бостана. Фанаты мінулых частак кажуць, што гэта ўсё гульні зусім не патрэбна, і ўвогуле «Fallout 4» — гэта не «Fallout», а нейкі фанфік!

— Дзе ўся тая атмасфера пустэчы, дзе кожная жывая істота імкнецца прыкончыць гульца, радыяцыя раз’ядае знутры, рэсурсаў заўсёды не хапае, а людзі, якiм важлівы толькі свае амбіцыi і грошы, нават не падумаюць дапамагчы адзін аднаму ў бядзе? — водгук на «Fallout 4» у Steam. Гэтых людзей можна зразумець, аднак 25 мільёнаў прададзеных копiй кажуць пра тое, што распрацошчыкі шмат чаго зрабілі роўна так, як трэба.

Цяпер, калі мы зразумелі, што серыя ўяўляе сабой на сучасным этапе, самы час перайсці да серыяла…

Пра які мы напісалі ў самім часопісе

Сяргей СТАРЫЧОНАК i Алена ШУХ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *