Беларускія жарты і гумар сярод веж Альшанскага замка

Рубрыка «Даследаванні»

А што датычыцца маралі,

То ў лесе на яе… начхалі…

Уладзімір Караткевіч

У літаратурных творах мы звяртаем увагу не толькі на сюжэт, персанажаў, глыбокі сэнс напісанага, але і на аўтарскі стыль, падачу, на дыялог з чытачом. Канешне, прыемна, калі тэкст выклікае ўсмешку. Уладзімір Караткевіч таксама быў ласы на жарты і інтэлектуальны гумар у сваіх раманах. Жартуюць і самі героі нашага пісьменніка. Смешныя рэплікі, выказванні, апісанні! Яны не вульгарныя, не злыя, не з’едлівыя, не дуркаватыя. Хапае Уладзіміру Сямёнавічу і самаіроніі. Нягледзячы на ​​тое, што «Чорны замак Альшанскі» сур’ёзны і месцамі напружаны раман, пісьменнік імкнецца пазабаўляць чытача і жартуе разам з ім. Увогуле беларусам заўжды было ўласціва знаходзіць радасць нават у непрыемных выпадках. Беларускія паданні, прыказкі, гістарычныя падзеі, выпадкі, знакамітыя асобы знайшлі адлюстраванне ў народным гумары. Персанажы Уладзіміра Караткевіча даказваюць гэта нам. Паглыбляемся!

Аўтар пачынае жартаваць адразу ў назвах раздзелаў!

Раздзел VII: «…пра без пяці хвілін дактароў навук, якія таксама бываюць асламі…»

Класік любіць ствараць жартоўнасць адмысловым прыёмам: недамаўляе фразы, тым самым дае фантазіі чытача самастойна прыдумаць смешную канцоўку.

Завуць яго «пад’ездам старых кавалераў» нездарма. Па невыказнай іроніі лёсу ўсе мужыкі ў ім… або нежанатыя, або ўдаўцы, або… Але гэта сумная гісторыя…

Як любы знаўца гісторыі і культуры свайго краю Караткевіч не можа не выкарыстоўваць гумар з разумнымі адсылкамі для адукаваных чытачоў. У тым ліку аўтар звяртаецца да тонкасцей і асаблівасцей, вядомых сярод беларусаў і ўласцівых ім.

«Рэстаран» быў сучасны, без копій Хруцкага на сценах (бедны мастак!)… [I. Ф. Хруцкі — знакаміты беларускі мастак. Яго карціна «Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной» стала амаль што сімвалам Нацыянальнага мастацкага музея, а копія карціны ўпрыгожвае сталічную кавярню-краму «Лакамка».]

Археолагі на чале са Сташкай накіраваліся на сваю Белую Гару (дай ім бог, каб ім там болей пашанцавала, чым гусітам на Белай Гары і сербам на Косавым полі)… [Гусіты прайгралі бітву на Белай гары, якая адбылася 8 лістапада 1620 года падчас Трыццацігадовай вайны. 15–16 чэрвеня 1389 года бітву на Косавым полі сербы прайгралі асманам.]

 

Ён аднойчы падчас імшы і «Лявоніху» ададраў. [Лявоніха — знакаміты беларускі народны танец. Імша — асноўнае літургічнае дзянне Рымска-Каталіцкай Царквы, не месца для лявоніхі.]

Асобна можна вылучыць інтэлектуальны гумар пра іншыя народы, знакамітых людзей (не толькі беларусаў), высмейванне некаторых асоб. 

І на ўсё гэтае гарганцюарства прымільна глядзеў вялікі чорна-белы (а вушы «страшэнна падобныя на локаны Наталлі Ганчаровай з партрэта Гау», як сказаў ксёндз) спаніэль Ас. [Н. Н. Ганчарова — жонка расійскага пісьменніка А. С. Пушкіна. Ул. І. Гау — нямецкі і рускі мастак.] ілюстрацыя

Як выдатны этнограф Уладзімір Караткевіч дазваляе сабе пакепліваць з народных геніяў, са смешных выпадкаў і здарэнняў сярод народу. Шырыня пазнанняў дазваляла яму жартаваць пра лакальныя падзеі ў беларускіх гарадах і мястэчках…

А працяг артыкула можаце прачытаць на старонках «Бярозкі»

Ксенія МАСЛЕНЧАНКА

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

 

 

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *