Анонс ліпеньскага нумара

Вітаначкі, сябры! Вось і надыйшоў апошні месяц лета. Самы час павандраваць, наведаць бабулю, пракаціцца на ровары і паплаваць брасам на блакітных азёрах Беларусі. А каб было чым бавіць час у адпачынку, прыхапіце з сабою свежы часопіс «Бярозка».
Выпуск №7 – спецыяльны, з прыстаўкай «рэтра».

  • У рубрыцы «праектар» разгледзім тры выдатныя чорна-белыя кінастужкі і разбяром: чаму ж яно дагэтуль застаецца актуальным.
  • Гістарычны экскурс з нагоды Дня Незалежнасці: перачытваем ліпеньскі нумар «Бярозкі» за 1984 год.
  • Працягваем праект «PROпрафесію». Расказваем, як стаць лекарам, пра ўрачэбныя спецыяльнасці і куды трэба паступаць.
  • Зазірнём у беларускую міфалогію, даведаемся пра жонку Перуна Цёцю і адкуль на зямлі багоўкі пайшлі.
  • Правядзём літаратурнае даследванне і даведаемся пра самых галоўных «нарцысаў» у беларускай літаратуры.

А таксама ў выпуску вы адшукаеце:

  • Маляваны постар BTS
  • Агляд дадатку «Shadow of the Erdtree»
  • Кранальныя вершы Мацвея Лішына
  • І казку «Вожык Дзям’ян» Андрося Чабарка

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

748222 — ведамасны

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *