Віншаванне калектыву газеты «Сельская праўда» з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання

«Сумесна з землякамі газета прайшла адметны працоўны шлях, асвятляючы на сваіх старонках росквіт роднага краю. У яе матэрыялах заўсёды ўзнімаліся найбольш актуальныя тэмы, што хвалююць жыхароў раёна і горада Жабінка.

Сёння, у «Сельскай праўды» ёсць уласная пазіцыя па шырокаму колу пытанняў. Тут знаходзяць адлюстраванне самыя значныя падзеі з жыцця Брэстчыны, краіны, свету, а героі журналісцкіх матэрыялаў – людзі розных прафесій, якія працуюць на карысць роднай Беларусі.

Жадаю ўсяму калектыву газеты творчых поспехаў, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, здароўя і дабрабыту!», — адзначыў Міністр інфармацыі.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *