Як не працаваць ніводнага дня ў жыцці? Інтэрв’ю з Алегам Арловым
Алег Арлоў — мастак, музыка, кампазітар, паэт, рэстаўратар і калекцыянер. Нягледзячы на тое, што ён мае шмат захапленняў, ён ніколі не ставіць адзін занятак вышэй за іншыя
— Мой жывапіс музыкальны. А мая музыка жывапісна. Гук і выява непарыўна звязаны паміж сабой. Чалавек павінен кіравацца законамі гармоніі. Бо калі яна прысутнічае ў паўсядзённым жыцці, то будзе цэльнасць і ў мастацтве, і ў працы, і ў адносінах са сваімі блізкімі. Гэта светаадчуванне было са мной з дзяцінства.
Творца нарадзіўся ў сталіцы Дагестана, Махачкале. Сямейны дом знаходзіўся на беразе мора: ўжо тады, дзіцём, ён гуляў па маленькіх каменьчыках і адчуваў, што жыццё неверагоднае. Гэтым пачуццём ён працягвае дзяліцца са светам.
Рэстаўрацыя дапамагае расці ў сваёй творчасці
Нашага героя атачаюць рарытэтныя рэчы ў паўсядзённым жыцці. Акрамя таго, што ён любіць збіраць іх, Алег яшчэ і займаецца рэстаўрацыяй старых рэчаў. Часцей за ўсё – апрацоўкай ікон.
— За 32 гады сваёй дзейнасці я атрымаў добрую школу разумення тэхналогіі, прыёмаў, колераў. Самае галоўнае: тая любоў, што ўкладвалася старымі майстрамі, дае штуршок да самастойнага стварэння выяў мастацтва. Мы ўсе вучымся адзін у аднаго, у наваколля.
Свае карціны мастак піша ў розных жанрах і вобразах. Ён імкнецца паказаць духоўны свет такім, якім ён яго бачыць. Акрамя гэтага, Алег Арлоў распрацаваў аўтарскую мастацкую тэхніку, якую можна параўнаць з мазаікай.
Пра беларускую мову
— Я люблю Беларусь. Пераехаў сюды, калі быў малы. І вельмі паважаю яе гісторыю, культуру. Адчуваю, што павінен абараняць гэтую зямлю. Самае малае, што я магу, — гэта на вібрацыях краіны стварыць песню. Нядаўна я напісаў «Зіму»: «Ты краіна, Беларусь, за цябе я памалюсь».
Гурт «Алег Арлоў»
Цікава, што ў музыцы, як і ў жывапісу, Алег Арлоў таксама гуляе з рознымі стылямі. Хоць гэта і рок-музыка, артыст з часам прыйшоў да электронна-папулярнага гучання з сімфа-гатычнымі элементамі. Словы ў кожнай песні натхняльныя — музыку ён піша сонечную.
— Я ствараю яе для таго, каб можна было патанцаваць, парадавацца. Галоўнае, каб была любоў у гэтай музыцы. Любоў і якасць. Няважна, Кадышава ты ці Ліндэман. Бо ў выканаўцаў гэта адразу вылучаецца. І калі ты добры артыст, заўсёды праз сваю творчасць можна і трэба правесці дрот са слухачамі. Мне патрэбны жывы кантакт.
Сям’я
Алег стварыў гурт, у якім грае і яго сын Ягор Арлоў. Яны маюць тэмпераменты, але дапаўняюць адзін аднаго.
— Сын мой і барабаншчык, і тату-майстар. Такая ўзыходзячая рок-зорка. І ён такі ж творчы, як і я, але па-свойму. Ягор рос у музыцы: калі я маляваў, на фоне заўсёды грала музыка розных жанраў, выканаўцаў, стыляў. І ён сфарміраваў сваё разуменне таго, што яму бліжэй. Спачатку ў сына быў свой гурт, а потым ён пачаў ужо граць са мной. Гэта мне ў радасць.
Унучцы 7 гадоў, яна вельмі любіла сучасныя мульцікі, але ўжо пачала глядзець класіку, «Марозка», напрыклад. Гэта кажа пра пачатак будавання самастойнага светапогляду. Малышка ўжо малюе карціны — падарыла мне каля сотні 🙂
Як знайсці сваё пакліканне?
— Трэба сябраваць са…
А з кім трэба сябраваць і пра што яшчэ распавядаў наш герой — чытайце на старонках часопіса «Бярозка» №10
Ганна БЕЛАЯ,
фатаграфіі з архіва героя
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА