Віншаванне калектыву рэдакцыі часопіса «Бярозка» ад Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Калектыву часопіса «Бярозка»
Шаноўныя сябры!
Сардэчна віншую вас са 100-годдзем з дня выхаду першага нумара часопіса!
«Бярозка» — беларускамоўнае выданне для падлеткаў, якое на працягу ўсяго часу свайго існавання захоўвае высокае прызначэнне — быць верным сябрам і добрым дарадчыкам юнага пакалення сапраўдных патрыётаў — будучыні нашай краіны.
Часопіс вучыць нашых дзяцей павазе да беларускай гісторыі, любові да роднай культуры і мовы, расказвае пра дасягненні беларускага народа.
Варта адзначыць каштоўнасці, якія рэдакцыя і сёння транслюе праз матэрыялы часопіса і яго старонкі ў сацыяльных сетках — патрыятызм, павагу да гістарычнай і культурнай спадчыны, клопат аб родных і блізкіх, цікавасць да інтэлектуальнага чытання і развіццё пазнавальных аналітычных здольнасцяў, што асабліва важна ў «эпоху гаджэтаў».
Я ўпэнены, што ваш часопіс будзе і надалей заставацца надзейным сябрам для кожнага школьніка і добрым настаўнікам для кожнага падлетка.
Жадаю ўсяму калектыву «Бярозкі» міру і дабра, здароўя, творчых знаходак, натхнення і новых поспехаў на карысць роднай краіны!
15 снежня 2024 года Марат Маркаў