21.02|10.30 Круглы стол «Беларуская мова як інструмент фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і культуры міжнацыянальнага дыялогу»

21 лютага 2025 г. у 10.30 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол, прымеркаваны да Дня роднай мовы, на тэму: «Беларуская мова як інструмент фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і культуры міжнацыянальнага дыялогу».

Падчас круглага стала будзе абмяркоўвацца важнасць беларускай мовы як фактару самавызначэння, ідэнтычнасці, незалежнасці сярод іншых нацый і інструмента перадачы культурнай спадчыны беларускага народа.

На мерапрыемстве спікеры адкажуць на пытанні, якія звязаны з роляй беларускай мовы ў фарміраванні грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, якую ролю беларуская мова адыгрывае ў міжкультурнай камунікацыі і міжнацыянальным дыялогу, як беларуская мова падтрымліваецца сацыяльнымі інстытутамі. Таксама падчас круглага стала запрошаныя спецыялісты раскажуць аб праектах, якія існуюць і арганізоўваюцца ў Беларусі для падтрымання і развіцця беларускай мовы.

Удзел прымаюць:

  • Гальпяровіч Навум Якаўлевіч – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт, публіцыст, стваральнік і вядучы аўтарскага праекта «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3»;
  • Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»;
  • Чарота Аляксей Іванавіч – намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда», галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва»;
  • Шапран Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;
  • Радзевіч Аляксандр Аляксандравіч – старшы выкладчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Организаторами мероприятия будет обеспечена прямая трансляция пресс-конференции на YouTube-канале РУП «Дом прессы».

Мы уверены, что ваше участие внесет значительный вклад в обсуждение насущных вопросов и поможет создать диалог, способствующий развитию регионов и дальнейшему улучшению жизни их жителей.  

Аккредитация по тел.: 8 (017) 311-16-33, 311-16-24, 8 (029) 306 06 79 (viber).

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *