Анонс часопіса «Бярозка» №4

Вітаначкі, паважаныя слухачы. Ужо заквітнеў бэз, насычаны, прыемны водар авалодаў Мінскам – сапраўдная вясна надышла. Так і цягнешся бліжэй да прыроды, падалей ад сумот і клопатаў. А каб падтрымаць гэтую атмасферу ды яшчэ інтэлектуальна ўзбагаціцца – прапаную прачытаць новы выпуск беларускамоўнага часопіса “Бярозка”.

Самы час узбагаціцца вясновым лексіконам. Вы даведаецеся пра звонкі капеж, этымалогію пупышак, розніцу паміж словамі “парастак” і “атожылак”, і чаму ўсе памыляюцца з перакладам “пралескі”.

Але беларусы не толькі мовай багатыя. Ці ведалі вы пра існавання беларускага чату GPT? А пра паўнавартасную платформу штучнага інтэлекту? Вучыць і практыкаваць сваю мову стала прасцей, калі разумны субяседнік заўжды побач, “у кішэні”.

Што такое поспех? Наколькі важна чалавеку атрымаць прызнанне? Працавітасць ці фартуна? Кар’ера ці сям’я? Якую формулу светапогляду вывеў за сваё цікавае і насычанае жыццё дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза – чытайце ў інтэрв’ю

Напэўна, кожны ведае Шэрлака Холмса, але не ўсе здагадваюцца, што ўвесь жанр дэтэктыву быў распачаты адным чалавекам – Эдгарам Аланам По. У аналітычным артыкуле разбіраем творчасць майстра гатычнага жаху.

Мы працягваем рубрыку “PROпрафесію”, дзе пазнаёмім вас з таемнай працай спецыяліста па каве – барыста. Распавядзем, як зрабіць першы крок на прафесійным шляху, дзе можна атрымаць адукацыю і як атрымаць першае месца працы.

А яшчэ вас чакае вялікая частка творчага кантэнту: вершы-ўспаміны пра вайну, агляд мультфільма Хаяа Міадзакі “Падымаецца вецер”, агляд гульні пра подзвіг салдат Чырвонай Арміі і  рэцэнзія на спектакль “Хатыня”.

Прыемнага Вам чытання! 

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *