Верш «Вайны нам не трэба»

І прадзед мой быў на вайне,

Фашыстаў касіў з кулямёта.

Расказваў ён з гонарам мне:

Дайшла да Берліна іх рота.

 

Пад Лоддзю паранены быў

Асколкам варожае міны,

Ён выпадак той не забыў.

У вогнішчы Лодзі руіны.

 

Затым атрымалі загад,

Каб мост захапіць над ракою.

І рваўся наперад салдат,

І нёс перамогу з сабою.

 

За Віцебск, за Брэст, за Смаргонь,

Адважна яны ваявалі.

Праз дым, праз ваду, праз агонь

Яны перамогу кавалі.

 

І восем дзесяткаў гадоў

Над намі блакітнае неба.

Мы мірныя людзі; і зноў

Вайны нам і смерці не трэба!

 

Чытайце іншыя вершы на старонках часопіса «Бярозка»

                                              Міхаіл СЫЧ,

                                    ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Брэста», 9 «Г» клас.

 

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *