Чужыя крылцы

 

— Наяда — калі  хто не ведае, так называецца лічынка страказы — павольна ўсплыла з глеістага дна лясной сажалкі і паважна ўладкавалася на прыбярэжным карчы. Амаль тут жа абалонка на яе спінцы трэснула, і адтуль паказалася пяшчотная маладзенькая страказа.

Нованароджаная не надта ўпэўнена ступіла на вільготную паверхню карча і з цікаўнасцю зірнула на навакольны свет. Шматлікае і шматаблічнае спадарства сажалкі безупынна рухалася, гаманіла, радавалася жыццю. Страказе вельмі, вельмі захацелася спадабацца гэтаму спадарству.  Тут яна прыкмеціла буйную кроплю вады, што ўтрымліваў у сваёй лагчынцы шырокі бліскучы ліст побач з карчом. Кропля адлюстроўвала вялізныя яркія вочы, доўгае стройнае тулаўка, чатыры празрыстыя з блакітным адлівам крылцы.

О, гэтая прыгажуня — я! — захоплена ўсклікнула страказа.

Яна ўжо збіралася ўзмахнуць сваімі цудоўнымі крылцамі, як побач з ёй на корч апусціліся чатыры мухі.

Ну ж-жа і крылцы! — грэбліва прагула самая вялікая.

Аж-жно чатыры і такія доўгія! — няўхвальна адгукнулася другая муха.

Няўж-жо ж-ж не ведае, што цяпер у модзе міні?! — хорам абурыліся астатнія дзве.

Страказа з жахам зразумела, што гаворка – пра яе.

Прабачце, спадарыні, я зусім нядаўна з’явілася на вашай файнай сажалцы і пакуль не ведаю, дзе ўзяць модныя крылцы, – збянтэжана звярнулася яна да суседак па карчы.

Паспрабуй папрасіць у мухі-кладаўшчыцы, — мо крышачку і ганарліва, але досыць спагадліва прагула самая вялікая муха. І нават параіла: — А каб не адмовіла, падары ёй салодкую ягаду.

Знайшла страказа ў лесе салодкую ягаду, паляцела да мухі-кладаўшчыцы. Прыляцела і просіць:

Муха-кладаўшчыца, дазволь падарыць табе салодкую ягаду, дай мне мушыныя крылцы.

Здзівілася муха-кладаўшчыца, але надта ўжо спакуслівы выгляд у салодкай ягады. Выбрала ў куфры хаця і не самую лепшую, ды і не горшую пару мушыных крылцаў, дала страказе. А сама тут жа апусціла свой хабаток у салодкую мякаць.

Прыляцела страказа на знаёмы корч і — хутчэй пераапранаць крылцы. Паглядзелася ў кроплю на суседнім лісце — па праўдзе сказаць, трошкі куртатым падаўся маладзенькай модніцы новы ўбор. Але ж так карцела ёй спадабацца спадарству сажалкі! Распрастала, як магла, два мушыныя крылцы. Старыя ж чатыры хацела выкінуць у ваду, але ў апошні момант, на ўсялякі выпадак,  засунула ў шчыліну на канцы карча.

Ужо наважылася выпрабоўваць атрыманую амуніцыю ў палёце, як пачула дзесьці ў сябе над галавою:

Падаецца мне, штосьці з ёй не так…

Працяг чытайце на старонках часопіса «Бярозка»

Галіна ПШОНІК

 

 

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *