10.06|11.00 Круглы стол «Беларусь літаратурная: маладзёжныя аб’яднанні як сродак раскрыцця творчага патэнцыялу»

10 чэрвеня 2025 г. а 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол на тэму: «Беларусь літаратурная: маладзёжныя аб’яднанні як сродак раскрыцця творчага патэнцыялу».

Беларуская зямля славіцца багаццем сваёй літаратурнай традыцыі: творы класікаў і сучасных беларускіх аўтараў знаходзяць водгук у чытачоў як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі. Аднак ва ўмовах інфармацыйнай эпохі, сярод блогераў і хуткага кантэнту, маладым літаратурным талентам бывае няпроста заявіць аб сабе. Як пачынаючаму пісьменніку ці паэту знайсці сваю аўдыторыю? Дзе атрымаць падтрымку і прафесійную параду?

У фармаце прэс-канферэнцыі спікеры абмяркуюць, якія магчымасці самарэалізацыі існуюць для маладых аўтараў у нашай краіне. Якія літаратурныя конкурсы і праекты арганізуюцца дзяржавай? Як выдавецтвы і бібліятэкі падтрымліваюць пачынаючых літаратараў? Якія маладзёжныя аб’яднанні і клубы дазваляюць праявіць сябе і знайсці аднадумцаў? Падрабязней на прэс-канферэнцыі.

Удзел прымаюць:

  • Макарава Вольга Валер’еўнагалоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • Чарняўская Алена Уладзіміраўна намеснік дырэктара дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска”;
  • Карнаухава Ірына Аляксандраўна – кіраўнік народнага калектыву песні і паэзіі “Жівіца” дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”;
  • Малахоўскі Рагнед Юр’евічнамеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
  • Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч – намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэт, публіцыст, крытык, член грамадскага аб’яднання “Саюза пісьменнікаў Беларусі” (анлайн).

 

Арганізатарамі мерапрыемства будзе забяспечана  прамая трансляцыя на YouTube-канале РУП «Дом прэсы».

Запрашаем прыняць удзел!

Акрэдытацыя па тэл.: 8 (017) 311-16-27, 311-16-23.

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *