Анонс часопіса «Бярозка» №9
🍂 Вітанкі, сябры! Восень канчаткова ўступіла ў свае правы, а гэта значыць, што надышоў час для доўгіх размоў, натхняльных гісторый і новых ведаў. Усё гэта мы сабралі для вас у свежым, дзявятым нумары «Бярозкі»!
У гэтым выпуску вас чакае:
🎨 PROпрафесію: Зазірнём у майстэрню, дзе мастацтва ажывае нанова. Раскрываем усе таямніцы прафесіі рэстаўратара.
🐉 Level 80: Даведаемся, чаму «Dungeons & Dragons» — гэта нашмат штосьці большае, чым проста настолка. Разбіраемся, як легендарная гульня вучыць нас ствараць цэлыя сусветы.
🚶♂️ Гуляем экалагічна: Прапануем вам незвычайны маршрут па Мінску. Адкрыйце для сябе сталіцу з іншага, нечаканага боку падчас экалагічнага шпацыру.
🔬 Дайджэст: Рэпартаж з самай разумнай падзеі верасня! Сто вынаходстваў і тысячы ўсмешак на старонках, прысвечаных «Фестывалю навукі».
🎓 Гісторыя поспеху: Шчырая размова з дырэктарам Інстытута літаратуразнаўства Іванам Саверчанкам пра тое, чаму кожны чалавек нараджаецца даследчыкам.
📖 Літаратурныя старонкі: І, вядома, новыя пранікнёныя апавяданні і вершы ў рубрыках «Сэрцу не загадаеш», «Заяўка на Парнас» і «Сямейнае кіно».
Спяшайцеся набыць новы нумар і правесці гэтую восень у добрай кампаніі!
Прыемнага чытання! ❤️
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
