Усебеларускі народны сход. Як рыхтуецца краіна?
У лістападзе ў кожным абласным цэнтры і сталіцы прайшлі круглыя сталы з удзелам дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. 18-19 снежня 1200 прадстаўнікоў грамадскасці зацвердзяць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады, якая ўключае асноўныя напрамкі развіцця Беларусі, сярод якіх: дэмаграфія, эканоміка, абарона.
Кожны дэлегат, які будзе прадстаўляць інтарэсы працоўнага калектыву, бізнес-сістэмы, грамадскага аб’яднання ці палітычнай партыі правёў папярэднюю работу: сустрэўся з калегамі і абмеркаваў тыя акцэнты, якія з’яўляюцца лёсавызначальнымі для краіны.
Пяць суддзяў Канстытуцыйнага Суда будуць выбраны Усебеларускім народным сходам, паведаміў старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч на сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ).
«На пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу ўпершыню будуць рэалізоўвацца паўнамоцтвы па выбранню суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Гэта зроблена для таго, каб забяспечыць большую незалежнасць суддзяў названых судоў пры выкананні ўскладзеных на іх задач», — сказаў Пётр Міклашэвіч, дадаўшы, што Канстытуцыйны Суд закліканы забяспечваць абарону канстытуцый вяршэнства Канстытуцыі.
Таксама абмеркаванні запланаваны і ў снежні.
Так, у прэс-цэнтры Дома прэсы 2 снежня запланаваны круглы стол на тэму «Роля Усебеларускага народнага сходу як гаранта палітычнай стабільнасці, суверэнітэту і грамадзянскай згоды». Далучайцеся да анлайн-трансляцыі і задавайце пытанні. Таксама шукайце цікавы матэрыял на старонках снежаньскага нумара “Бярозкі”!
