аМУРРлікі

хатнія нататкі пад пяшчотнае варкатанне

Дзень другі

А-а-а! вырвалася праз сон Малечы. — Не, гэта не можа быць праўдай, я ўсё прысніў.

Каток задаволена пацягнуўся і павольна пакрочыў па сваіх «хатніх» справах. Першае, што было абавязковым з дзённага распарадку — агляд вуліцы праз шыбу. Пухнатая істота кожную раніцу добра ўладкоўвалася на падваконні i назірала за тым, як надвор’е, адпаведнае пары года, «абгортвае» наваколле.

Мінакамі ён не надта цікавіўся: ну, крочаць сабе кудысьці і добра! Усё роўна іх нічога не турбуе, акрамя ўласнага існавання!

Хм, а што калі б я быў чалавекам? — задумаўся Малеча паглыбляючыся ў мары. Здаецца, я не проста б шпацыраваў па вуліцы, не заўважаючы нікога і нічога, а з паважлiвым пачуццём і ветлівай усмешкай сустракаў бы кожны дзень. Хапаючы паветра, разважаў бы над прачытаным вершам ці апавяданнем і ведаў бы, што жыццё — неймаверная рэч, да якой трэба ставіцца лёгка і сурёзна адначасова.

Калі палёт фантазіі і «высокія» думкі сціхалі, каток пераходзіў да пошуку самага жаданага і ўлюбёнага птушак. Варта было пачуць іх дзіўны спеў ці гарэзлівае «карканне», як вочы Малечы рабіліся вялікімі і поўнымі захаплення. Таксама абавязковым рытуалам было мыццё. Хвост, лапы і вушы павінны заўсёды мець добры выгляд, а ўжо потым можна і паснедаць! Скончыўшы асноўную частку «ранішніх працэдур», Малеча накіраваўся да спадароў, каб запэўніць іх у абавязку кармлення.

Не спяшаючыся, каток з прыемным варкатаннем увайшоў у пакой.

Не-е, што я бачу, як укапаны спыніўся пухнацік. На ложку, побач з гаспадыняй, скруціўшыся абаранкам, салодка спаў Дымок. Значыцца, нічога не прысніў.

На гэты раз Малеча стрымаў сябе, і, зрабіўшы паўзу, з выглядам пераможцы накіраваўся на кухню. План дзеянняў трэба было распрацаваць, але спачатку — паесці!

План

Кожны будзённы  ранак у кватэры пачынаўся аднолькава. Гаспадары, не заўважаючы нічога навокал, хутка збіраліся на працу. Адзінае, што іх яднала ў гэты час ранішнія абдымкі. Таму штосьці данесці да iх у такія моманты было немагчыма. Малеча толькі бачыў перад сваёй пыскай ногі, што гойсаюць з аднаго боку ў іншы.

Да вечара, кацяняткі! Паводзьце сябе добра!  дзверы зачыняліся i ўсё навокал канчаткова сціхала.

Цішыня, што раней толькі прываблівала і заахвочвала да разважанняў, спярша была маруднай і небяспечнай, бо, акрамя Малечы, у хаце існаваў яшчэ адзін «элемент», які не выклікаў даверу  Дымок.

Трэба распрацаваць план! Не можа быць такога, каб мяне, сапраўднага Гаспадара, запужаў нейкі дваровы махляр! Трэба… Трэба…  і думка знікала, не паспяваючы нават нарадзiцца. Малеча пачаў адчуваць сябе кепска, бо яго розум не можа нічога прыдумаць…

У той самы момант, як «гром з яснага неба», у яго галаве з’явіўся ўспамін пра Сцяпана. Гэта крумкач. Птушка часцяком наведвала Малечу. Спачатку пухнацік расцэньваў яго як «сродак пражытку» карані драпежніка бралі сваё, але пасля бліжэйшага знаёмства ён знайшоў у Сцяпане паплечніка, аднадумцу і носьбіта апошніх навін свету.

Сцяпан! Сцяпан!..

…Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №12…

Мацвей Лішын

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *