Хуткасць, з якой ляцяць пачуцці

«5 сантыметраў за секунду» — цэнтральная філасофская і паэтычная метафара ўсяго анімэ. Гэта матэматычна дакладная хуткасць, з якой падаюць пялёсткі сакуры. Сімвал прыгажосці, якая існуе ў строга адмежаваным часе — імгненне, якое нішто не спы́ніць. Твор пра агульначалавечыя перажыванні: першае каханне, боль вымушанага расставання, цяжар настальгіі. Гісторыя-медытацыя, дзе вытанчаная эстэтыка візуальнага шэдэўра зліваецца з бяздоннай глыбінёй чалавечых эмоцый.

Гісторыя стварэння

Прэм’ера адбылася 3 сакавіка 2007 года ў такійскім кінатэатры «Cinema Rise». Першую частку карціны маглі пабачыць яшчэ да агульнага паказу, у лютым, уладальнікі прэміум-акаўнтаў Yahoo. Гэтай гісторыі надаецца адценне інтымнасці. Сцэнарыстам і рэжысёрам фільма выступіў Макота Сінкай — сапраўдны майстар сучаснай анімацыі (магчыма, вы бачылі ў кіно ягоную карціну «Тваё імя»). Анімацыяй займалася студыя «CoMix Wave Films». Адна з асноўных асаблівасцей стварэння фільма — выкарыстанне фотаздымкаў рэальных лакацый у Японіі для адмалёўкі пейзажаў і бытавых сцэн. Прыём надае карціне неверагодную аўтэнтычнасць і амаль тактыльную адчувальнасць, ператвараючы анімаваны кадр ва ўспамін, даступны кожнаму. Нават калі вы не былі ў Японіі і тых гарадах, што згадваюцца, вы зможаце цалкам паглыбіцца ва ўтульную атмасферу, дзякуючы прафесіянальна створаным кадрам.

Сімфонія жыцця ў некалькіх частках

Фільм складаецца з трох эпізодаў-актаў, якія паказваюць больш за дзесяць гадоў жыцця галоўнага героя Такакі Тона. Глядач паступова апускаецца ва ўнутраны свет героя.

  1. Эпізод «Сакура». Нас знаёмяць з маладымі героямі — Такакай і Акары-цян, чыё збліжэнне перапыняецца жорсткасцю акалічнасцей. Яны былі блізкімі сябрамі ў пачатковай школе, аднак надышоў момант ім разлучыцца.Пераезд. Але сябры працягваюць пісаць адно аднаму лісты. Кожны тэкст становіцца матэрыяльным працягам душы. Адзін з такіх ключавых лістоў пачынаецца словамі, поўнымі клопатуі тугі: «Як маешся ў гэтыя халодныя дні? Нават пасля пераезду я не пазбавілася звычкі глядзець прагноз надвор’я ў Токіа».

Вядома, працягваць прыязныя адносіны на адлегласці даволі складана. Да ўсяго, хлопца чакае чарговы пераезд, таму ён вырашае: калі ён хоча пабачыць Акары-цян, то трэба дзейнічаць. Іхняя апошняя сустрэча, да якой Такакі едзе цэлую ноч (з некалькімі перасадкамі!) праз заснежаныя палі, — гэта вяршыня эмацыйнага напружання, пабудаваная на хваляванні і пяшчоце. Акары сустракае Такакі на вакзале з хатняй ежай, а пасля яны цэлую ноч размаўляюць на ўсемагчымыя тэмы. Іх першы пацалунак пад заснежанымі дрэвамі, якія моцна нагадваюць сакуру, становіцца тым самым хуткаплынным, але вечным імгненнем — пялёсткам, які падае з хуткасцю 5 сантыметраў за секунду.

На жаль, гэта была іх апошняя сустрэча, якая зноў адправіла два сэрцы ў розныя канцы Японіі. Яны працягваюць ліставацца, але гэтага не хапае для падтрымання зносін.

  1. Эпізод «Касманаўт». Другая частка пераносіць нас на…

…Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №12…

Ганна БЕЛАЯ

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

 

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *