Шматграннасць Кандрата Крапівы як прадстаўніка беларускага культурнага кода
Рубрыка: Бел-літ
Калі б спатрэбілася абраць адно слова, якое б найлепш пасавала асобе Кандрата Крапівы, — я б абрала «супярэчлівасць». Не тая, што раздзірае, а тая, што стварае новую якасць. Ён быў майстрам дыпламатыі і дасціпным сатырыкам, сур’ёзным акадэмікам-мовазнаўцам і аўтарам рэзанансных п’ес, вайскоўцам ды журналістам. Не проста набор роляў, а ключ да разумення беларускага характару. Шматграннасць Крапівы — не выключэнне, а правіла. Гэта наш нацыянальны код выжывання і поспеху, створаны на памежжы культур, гістарычных выклікаў і непазбежнай іроніі.
Яго праца над акадэмічнымі слоўнікамі, даследаванні мовы — пэўны тып сістэматызацыі свету, імкненне да парадку і захавання лексічнага багацця. Праца дыпламатам і дэпутатам дэманстравалі яго ўменне знаходзіць кампрамісы, прэзентаваць краіну на сусветнай арэне, прымаючы лёсавызначальныя рашэнні. Стратэгія, гнуткасць, пэўная маска. А што да яго літаратурнай дзейнасці? Сатыра, камедыі, байкі, фельетоны, вершы… Гэта здольнасць да самарэфлéксіі, крытычнага мыслення, лячэння смехам. Уменне пабачыць недарэчнасць жыцця, паказаць сур’ёзнае праз жарт.
А ці заўважылі вы ў пададзеным вышэй пераліку падзей жыцця Кандрата Крапівы супярэчнасці ў ваеннай службе? Два эпізоды — яскравы прыклад беларускай гнуткасці і псіхалагічнай вытрымкі. Пісьменнік прайшоў праз дзве розныя арміі, дзве супрацьлеглыя ідэалогіі, захаваўшы асобу і ператварыўшы складаны досвед у крыніцу творчасці. Ён не проста служыў — ён назіраў, аналізаваў, ператвараў у слова, што і ёсць сутнасцю яго (і, магчыма, нашай) шматграннасці.
Кардынальная змена яго месца службы — відавочны вынік, які можна было чакаць ад зацікаўленага ў лёсе сваёй краіны грамадзяніна. Удзел на баку Чырвонай арміі ў польска-савецкай вайне адлюстроўвае неабыякавасць Кандрата Кандратавіча да сваіх землякоў і бацькаўшчыны. Нягледзячы на пагрозу, Крапіва-юнак добраахвотна становіцца на абарону нашай краіны разам з 50 тысячамі беларусаў.…Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №2…
Надзея ПОКЛАД
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
