Калі «вянкі» — не вянкі
Рубрыка: Незапыленае
Здаецца, за стагоддзі існавання беларускага народа змянілася шмат усяго. У тым ліку вясельныя традыцыі. Адзначаюць прасцей, гасцей стала ў разы з тры менш, бо запрашаюць толькі самых блізкіх сваякоў і сяброў. Ні накрытага стала на зямлі, ні каравая, ні…
Пабывалі б вы на вяселлі пяцьдзясят гадоў таму — без кавалачка каравая дакладна б не засталіся! У тыя часы ён быў неад’емнай часткай жаніцьбы, адным з галоўных яе сімвалаў. На беларускіх землях караваі пякліся як з боку жаніха, так і з боку нявесты, каб сімвалічна аб’яднаць дзве сям’і ў адну, супольную. У заходніх абласцях Беларусі, напрыклад на Брэстчыне і Гродзеншчыне, з-за ўплыву еўрапейскіх культур караваі ўпрыгожваліся «рыскамі» — доўгімі струганымі галінкамі, на якія намотвалі цеста і пасля ўстаўлялі ў каравай.
Для рысак таксама мелася ўпрыгожванне. У пятніцу, за дзень да вяселля, матулі, цёткі і дзяўчаты збіраліся разам, каб зрабіць з паперы рознакаляровыя кветкі — «вянкі». Рабілі розныя: ружы, хрызантэмы, рамонкі. Імі ўпрыгожвалі рыскі зверху данізу, а самую верхавіну ўпрыгожвалі шышачкамі з паперы. Каб разбавіць стракатыя фарбы, паміж кветкамі ўстаўлялі жывую зеляніну — барвенак, аспарагус, папараць. Злучалі рыскі часта падвешаныя пацеркі з цеста.
Каравай выпякалі вялікі, з дванаццаці ці трынаццаці літраў цеста. Ён адыгрываў важную ролю на свяце, таму і вынасілі яго належным чынам. З гасцей назначаўся малады, часта халасты хлопец, які ўносіў каравай у хату. Але як уносіў: малады чалавек павінны быў прытанцоўваць! Танец з караваем — сапраўдны абярэг. Лічылася, што рытмовыя рухі і сам танец дапамагае «зарадзіць» каравай пазітыўнай энергіяй, каб жыццё маладых было салодкім.
На другі дзень маладых віншавалі. У адказ на падарунак яны павінны былі кожнаму адрэзаць па кавалачку каравая. Рэзаць яго — яшчэ адна традыцыя. Рабіў гэта самы адказны на вяселлі чалавек — дружкó ці дружок. Ім быў кампанейскі, прыбліжаны да маладых чалавек, які адказваў за ўсе пытанні ў арганізацыі вяселля. Каб ён выдзяляўся з гасцей, яму крыж-накрыж на грудзі павязвалі ручнікі. Калі рэзалі каравай, прыгожыя рыскі аддавалі тым сем’ям, у якіх былі дзеці, а ніжні ўзровень каравая — гарманісту, які ўвесь вечар радаваў гасцей вясёлымі песнямі.
Усяго вяселле адзначалася…
Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №4…
Маргарыта ЯДЗЕВІЧ
Стань чытачом або аўтарам часопіса!
Падпісныя індэксы «Бярозкі»
74822 — індывідуальны
74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА
