Не судзі, бо сам можаш быць асуджаны

Рубрыка: Меркаванне

Кожны імкнецца да ўмоўнага поспеху: набыць вялікі дом, стаць папулярным выканаўцам, завесці сям’ю і нарадзіць дзяцей, абараніць доктарскую дысертацыю… У свае 23 мне пашчасціла дакрануцца да яго — я ўвайшоў у склад журы міжнароднага фестывалю. Але столькі адказнасці, душэўных ваганняў, а часам і болю хаваецца за знешнім «поспехам», што міжволі задаешся пытаннем: «А ці варты ён таго?»

У Мінскім міжнародным дзіцячым тэатральным форуме «Крокі» я прымаю ўдзел чацвёрты раз. Першыя два — у якасці акцёра, трэці — як глядач, а апошні — як член журы. Дагэтуль памятаю трапятанне сэрца перад выхадам на сцэну, расчараванне, калі мы не атрымалі ўзнагарод, як сустрэў тут сапраўднае сяброўства. І вось зараз бачу светлых, таленавітых дзяцей, іх вочы, што палаюць творчым агеньчыкам, адчуваю іх жаданне захапіць сэрцы гледачоў. А мне трэба неяк іх ацэньваць.

Вядома, існуюць прафесійныя крытэрыі: як акцёры трымаюць тэмпарытм, ці разумеюць звышзадачу, ці «бачаць» адно аднаго і гэтак далей. Тым не менш, як сказаць маладому творчаму сэрцу: «Прабач, сёння ты без узнагароды, ёсць лепшыя спектаклі»? Ніхто наўпрост так казаць, вядома, не будзе, але маленькі акцёр усё адно адчуе гэта на цырымоніі закрыцця, калі калектыў атрымае дыплом «За ўдзел у фестывалі» і больш нічога. Добра, што гэтым разам усе спектаклі перамаглі ў пэўнай намінацыі, але ж гэта рэдкасць.

Журы складаецца з некалькіх чалавек. І даволі хутка ты разумееш:  у кожнага сваё меркаванне, свае ўражанні, свой прафесійны погляд. Можа нават здарыцца сітуацыя, калі на адзін і той жа спектакль у вас будуць кардынальна розныя думкі. Безумоўна, менавіта ў спрэчцы, паводле Сакрата, нараджаецца ісціна. Але ў глыбіні душы ты ўсё адно пратэстуеш. У такія моманты адбываецца галасаванне, па выніках якога прымаецца рашэнне. Тут трэба прыняць простую думку: «Ты чалавек — ты можаш памыляцца».

Існуе яшчэ адна складанасць.

Працяг чытайце ў часопісе «Бярозка» №4…

Міхась Мурза

Набыць электронны часопіс

Стань чытачом або аўтарам часопіса!

Падпісныя індэксы «Бярозкі»

74822 — індывідуальны

74888 — індывідуальны льготны для членаў БРПА

0

2 thoughts on “Не судзі, бо сам можаш быць асуджаны

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *