29 сакавіка 2017 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, на тэму: «Гісторыя беларускага кнігадрукавання ў музейных экспазіцыях»
29 сакавіка 2017 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя,
прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, на тэму:
«Гісторыя беларускага кнігадрукавання ў музейных экспазіцыях».
Удзел прымаюць:
• Гулева Вольга Барысаўна – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”;
• Шумовіч Алена Уладзіміраўна – загадчык філіяла “Музей беларускага кнігадрукавання” навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры “Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік”;
• Суша Аляксандр Аляксандравіч – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”;
• Лаўрык Юрый Мікалаевіч – вядучы навуковы супрацоўнік – захавальнік калекцыі старадрукаванай кнігі установы “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”.
Акрэдытацыя па тэл.: 292-42-93, 287-18-46.
Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве!
