Абноўлены Падатковы кодэкс плануецца ўнесці на разгляд Прэзідэнту
Як паведаміў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў, праект новага Падатковага кодэкса размешчаны на сайце Міністэрства фінансаў. Ён накіраваны на ўзгадненне ва ўсе дзяржорганы, бізнес-саюзы, Савет па развіцці прадпрымальніцтва, перадае карэспандэнт БелТА.
«Мы ўжо атрымліваем вынікі ўзгаднення і разам з Міністэрствам па падатках і зборах дзейнічаем у рэжыме аператыўнай дапрацоўкі Падатковага кодэкса. Работа досыць аб’ёмная, а ў нас тэрміны вельмі сціслыя, бо 1 верасня трэба ўносіць дакумент кіраўніку дзяржавы. Унясенне праекта кіраўніку дзяржавы мае на ўвазе, што ён будзе ўзгоднены з Камітэтам дзяржкантролю і Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў», — адзначыў Дзмітрый Кійко.
З улікам гэтага намеснік міністра заклікаў бізнес-саюзы як мага хутчэй прадставіць свае прапановы па абноўленым Падатковым кодэксе.
Асноўныя змены ў праекце ПК датычацца спрашчэння падатковага адміністравання, прадугледжаны некаторыя механізмы зніжэння падатковай нагрузкі.
http://www.zviazda.by/be/news/20180802/1533227042-abnouleny-padatkovy-kodeks-planuecca-unesci-na-razglyad-prezidentu
