Сярэдняя зарплата ў 2019 годзе прагназуецца на ўзроўні Br1025

Сярэдняя зарплата ў 2019 годзе прагназуецца на ўзроўні Br1025. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

«У 2019 годзе зарплата ў сярэднім за год прагназуецца на ўзроўні Br1025», — сказаў намеснік міністра.

Прагназуецца, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы вырастуць на 3,4 працэнта, разлік зроблены з ацэнкі бягучага года з улікам росту заработнай платы ў 2019 годзе выключна разам з ростам прадукцыйнасці працы.

У бягучым годзе за першае паўгоддзе зарплата па эканоміцы ў сярэднім склала Br910, ацэначна, па году яна будзе Br938, у тым ліку ў снежні — Br1070. У бюджэтнай сферы ў першым паўгоддзі было Br710 (ацэнка па году — Br742), у рэальным сектары — Br998 (ацэнка па году — больш за Br1 тыс.).

БЕЛТА

0

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *